Вернер Магнус Максіміліян фрайхер фон Браўн (; , Вірзіц (цяпер Выжыск), правінцыя Позен, Прусія — , , штат Вірджынія, ЗША) — нямецкі канструктар ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік сучаснага ракетабудавання, стваральнік першых у гісторыі балістычных ракет. У ЗША ён лічыцца «бацькам» амерыканскай касмічнай праграмы.

Біяграфія thumb|left|Вернер фон Браўн трымае ў руках мадэль «Фау-2»

Вучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнічных інстытутах, Берлінскім універсітэце.

Галоўны канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая была выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў у час Другой сусветнай вайны.

Адзін з кіраўнікоў ваеннага даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (1937—1945). З 1945 года ў ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША.

Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касмічныя караблі «Апалон».

Пасля сыходу з НАСА ў 1972 годзе пражыў усяго пяць гадоў і памёр ад раку.

Літаратура

Спасылкі

ВЕРНЕР фон БРАЎН (1912-1977). Гістарычны даведнік. Цёмны бок Вернера фон Браўна. Новыя факты біяграфіі.

Катэгорыя:Постаці Германіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Вынаходнікі Германіі Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Афіцэры СС Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША