Брыгадны генерал, або брыгадзір — першае, ніжэйшае генеральскае званне, паміж палкоўнікам і генерал-маёрам у арміях многіх краін. Другі варыянт назвы не заўсёды поўны сінонім першага, бо ў некаторых сучасных арміях (у Харвацкай або Аўстралійскай) «брыгадзір» вышэйшы афіцэрскі чын, а не ніжэйшы генеральскі.

Гісторыя У арміі Расійскай імперыі існавала на працягу XVIII—XIX ст.. Згодна з Табелі аб рангах, у Расіі да 1796 г. існавала аналагічнае званне «брыгадзір». Уведзена было Пятром Першым. У нацысцкай Германіі ў 1933—1945 г. ў СС звання брыгаднага генерала прыблізна адпавядаў чын «Обэрфюрэр».

Званне брыгаднага генерала ў ваенна-марскім флоце эквівалентнае — званню капітан-камандор. У Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах гэтаму званню адпавядае званне брыгадзір ().

Ва Узброеных сілах Украіны на працягу 2006—2008 г. ажыццяўлялася некалькі спробаў ўвядзення воінскага звання брыгадны генерал. У Латвіі званне брыгадны генерал яўляецца вышэйшае генеральскае званне. У арміі Польшчы існуе воінскае званне «генерал брыгады» (), якое яўляецца эквівалентам звання брыгаднага генерала.

Воінскае званне «брыгадны генерал» таксама ёсць у арміях іншых краін свету: Аўстралія, Канада, Іспанія, Бельгія, Германія, Эстонія, Партугалія, Францыя, Швецыя, Турцыя, Карэя, Пакістан, М’янма, Мексіка, Аргенціна, Бразілія, Марока, Кітай, Іарданія, Ізраіль, Іран, Інданезія, Бангладэш.

Спасылкі Раде предлагают ввести новые военные звания «бригадный генерал» и «капитан-командор»; Депутаты хотят ввести новые звания: бригадный генерал и капитан-командор; Рада ввела воинские звания «бригадный генерал» и «бригадный адмирал» ; Титулы, мундиры и ордена Российской империи; The International Encyclopedia of Uniform and Rank Insignia around the World ; International Encyclopedia of Uniform Insignia around the World.

Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Табель аб рангах Катэгорыя:Генералы