«Battlestations: Midway» — камп’ютарная гульня распрацаваная «Eidos Studios Hungary» і выдадзеная «Eidos Interactive» 30 студзеня 2007 года для ПК (Windows) і Xbox 360. Версія для Mac OS была партавана «Robosoft Technologies» і выдадзена «Feral Interactive».
Распрацоўка
15 мая 2008, Feral Interactive анансавалі Battlestations: Midway для Mac Battlestations: Midway press release. Гульня партавана для Mac Robosoft Technologies і выдадзена Feral Interactive.
Водгукі крытыкаў
ПК версія атрымала 75% на Metacritic заснаваная на 11 рэцэнзіях, Xbox 360 версія атрымала 73% заснаваная на 33 рэцэнзіях.
Узнагароды Гульня атрымала ўзнагароду «Новае слова ў жанры» ад часопіса гульняманія.
Працяг Люты 28 Eidos Interactive анансавалі Battlestations: Pacific для ПК (Windows) і Xbox 360 Battlestations: Pacific press release. У маі 2009 года, гульня стала даступнай на прылаўках.
Сіквел бярэ пачатак пасля падзей Battlestations: Midway і дазваляе гуляць за абодва бакі канфлікту. Новая кампанія ўключае ў сябе магчымасць гуляць за японскае камандаванне ад падзей Напад на Пёрл-Харбар і да магчымых гістарычных падзей, а менавіта, капітуляцыі ЗША. Таксама былі дададзеныя камікадзэ. Былі дададзеныя новыя рэалістычныя эфекты; напрыклад, пераліваюцца роўнядзь вады.
Цікавыя факты Калі выклікаць тактычную карту і паглядзець на левы верхні вугал, можна ўбачыць краіну Russian Empire (Расійская імперыя)
Спасылкі Battlestations: Midway Афіцыйны сайт Battlestations Midway для Mac OS Шматмоўны сайт супольнасці
Катэгорыя:Відэагульні 2007 года Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Гульні для Xbox 360