Іван Хрыстафоравіч (Аганес Хачатуравіч) Баграмян (; , сяло Чардахлы, , Расійская імперыяЦяпер у Азербайджана. — , Масква, СССР) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, кавалер сямі ордэнаў Леніна, Маршал Савецкага Саюза, член ЦК КПСС.
Біяграфія Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1934), Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА (1938).
У расійскай арміі з 1915 г., удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1918 г. у арміі Рэспублікі Арменія, удзельнік армяна-турэцкай вайны 1918 г. З 1920 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны.
У Вялікую Айчынную вайну начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка, начальнік штаба Паўднёва-Заходняга фронту; з ліпеня 1942 г. камандуючы 16‑й (11‑й гвардзейскай) арміяй Заходняга фронту, з лістапада 1943 г. — войскамі 1‑га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943 г., удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 г., Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г., Полацкай аперацыі 1944 г., Усходне-Прускай аперацыі 1945 г. З красавіка 1945 г. камандуючы войскамі 3‑га Беларускага фронту.
Пасля вайны займаў камандныя пасады ў Савецкай арміі. У 1955—1956 гг. намеснік міністра абароны, у 1958—1968 гг. намеснік міністра абароны — начальнік тылу Узброеных Сіл СССР.
Памяць Урна з прахам І. Х. Баграмяна захоўваецца ў Крамлёўскай сцяне. У яго гонар названы праспект у Ерэване. У 2018 годзе ў г. Гарадок на вуліцы Баграмяна быў адкрыты бюст.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Рыгі Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гюмры