Ферэнц (Франц) Ліст (, ; 22 кастрычніка 1811, (Дабар'ян), — 31 ліпеня 1886, , Германія — , , , , , адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік венгерскай кампазітарскай школы.
Біяграфія
Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Еўропе дзякуючы свайму фенаменальнаму піянізму і неперавышанаму ўменню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэтуль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіццё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста звязанае з вынаходніцтвам жанру сімфанічнай паэмы.
Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнанне як прафесіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бетховена і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыццё кансерваторыі ў Будапешце.
Вялікая колкасць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпертуар, у прыватнасці Венгерскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянныя канцэрты. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэн з опер, сімфоній, капрызаў Паганіні і песень Франца Шуберта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпертуары арганістаў.
Біяграфія Вучыўся ў К. Чэрні, А. Сальеры, Ф. Паэра і А. Рэйхі. У 1823—1835 гадах жыў у Парыжы, дзе набыў вядомасць як піяніст-віртуоз, пачаў педагагічную і кампазітарскую дзейнасць, у 1835—1839 гадах — у Швейцарыі і Італіі, дзе залажыў асновы сучаснага канцэртнага піянізму. Яго выканальніцкі стыль вызначалі сінтэз рацыянальнага і эмацыянальнага, спалучэнне яскравасці і кантрасту вобразаў з драматызмам, маляўнічасць гучання і віртуозная тэхніка, аркестрава-сімфанічная трактоўка фартэпіяна. З канца 1830-х гг. гастраліраваў па краінах Еўропы. У 1848—1858 гг. прыдворны капельмайстар у Веймары. Як дырыжор паставіў у Веймарскім тэатры больш за 40 опер, у т.л. оперы Р. Вагнера, выканаў у сімфанічных канцэртах усе сімфоніі Л. Бетховена, сімфанічныя творы Г. Берліёза, Р. Шумана, М. Глінкі і інш., узначаліў т.зв. веймарскую школу.
З 1861 года жыў у Рыме, Будапешце і Веймары. Пастаянна падтрымліваў сувязі з Венгрыяй (з 1875 прэзідэнт заснаванай ім Музычнай акадэміі ў Будапешце, цяпер Нацыянальная венгерская музычная акадэмія імя Ф. Ліста).
Творчасць Стваральнік першых узораў венгерскай нацыянальнай музычнай класікі, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў еўрапейскага музычнага рамантызму. Найбольш значныя яго дасягненні ў галіне інструментальнай музыкі. Вызначальныя прынцыпы наватарскай творчасці Ліста — праграмнасць і звязаны з ёю монатэматызм. Абнавіў жанр фантазіі і транскрыпцыі, стварыў новы музычныя жанр — адначасткавую сімф. паэму, новы тып канцэрта і санаты (адначасткавыя з рысамі цыклічнасці). Узбагаціў сродкі гармоніі і аркестроўкі, увёў у фп. п'есах новыя прынцыпы фактурнага выкладання. Паглыбіў сувязі музыкі з літаратурай, першы звярнуўся да твораў жывапісу і скульптуры як да крыніцы праграмных задум. У яго творах арганічны сплаў народна-венгерскіх вытокаў (вербункаш) і дасягненняў еўрапейскай прафесійнай музыкі. Творчасць Ліста адыграла вялікую ролю ў станаўленні венгерскай нацыянальнай музычнай школы і ў развіцці сусветнай музычнай культуры.
Творы Сярод твораў: опера «Дон Санча, або Замак кахання» (паст. 1825); араторыі «Легенда пра Св. Лізавету» (1862), «Хрыстос» (1866) і інш.; месы «Эстэргамская» («Іранская», 1855), «Венгерская каранацыйная» (1867); кантаты; Рэквіем (1868); для аркестра «Фаўст-сімфонія» (паводле І. В. Гётэ, 1857); сімфонія да «Боскай камедыі» Дантэ (1856), 13 сімфанічных паэм (1849—1882), у т.л. «Мазепа» (паводле В. Гюго, 1851), «Прэлюды» (паводле Ж. Атрана і А. Ламарціна), «Арфей», «Таса» (усе 1854), «Праметэй» (паводле І. Гердэра, 1855); 2 эпізоды з «Фаўста» Н. Ленау (1860) і інш.; для фартэпіяна з аркестрам — 2 канцэрты (1856, 1861), «Скокі смерці» (1859), Фантазія на венгерскія народныя тэмы (1852) і інш.; для фартэпіяна — саната h-moll (1853); цыклы п'ес «Паэтычныя і рэлігійныя гармоніі» (паводле А. Ламарціна), «Гады вандраванняў» (З сшыткі); 2 балады, 2 легенды, 19 «Венгерскіх рапсодый»; «Венгерскія гістарычныя партрэты»; «Іспанская рапсодыя»; «Эцюды найвышэйшага выканальніцкага майстэрства», канцэртныя эцюды, варыяцыі, п'есы ў танцавальнай форме, маршы і інш.; для голасу з фартэпіяна — песні і рамансы (каля 90) на словы Г. Гейнэ, Гётэ, Гюго, М. Лермантава і інш., інструментальныя п'есы, камерна-інструментальныя ансамблі, транскрыпцыі (пераважна для фартэпіяна) уласных твораў і інш. кампазітараў («Эцюды па капрысах Паганіні»). Памяць Дом Ферэнца Ліста (Веймар)
Літаратура
Спасылкі
Ферэнц Ліст, біяграфія на Encyclopedia channel (230 біяграфічных фільмаў пра гістарычныя асоб).
Сайт, прысвечаны Ф.Лісту Фартэпіянная асацыяцыя ім. Ф.Ліста — біяграфія, mp3
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Аўстрыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Венгрыі Катэгорыя:Рамантызм Катэгорыя:Рамантычныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ены Катэгорыя:Масоны Германіі