Баварскі дыялект нямецкай мовы або баерыш (, , старажытнагерманскае Bairisch) — адзін з самых далёкіх ад стандартнай нямецкай мовы дыялектаў. Вядзе сваё паходжанне ад мовы, на якой размаўлялі прадстаўнікі баварскага племені, адціснутымі Карлам Вялікім да Дуная.

Усяго ў Баварыі больш за 60 розных дыялектаў, але афіцыйнай мовай з'яўляецца нямецкая. Усе баварскія дыялекты падзяляюцца на тры вялікія моўныя групы, а менавіта:

уласна баварскі дыялект, на якім размаўляюць жыхары Верхняй і Ніжняй Баварыі і Верхняга Пфальца. швабскі дыялект, які належыць да Швабска-алеманскай моўнай групы - на ім размаўляюць баварскія швабы (акруга Швабія на мяжы Баварыі і зямлі Бадэн-Вюртэмберг). усходнефранкскі дыялект - Верхняя, Ніжняя і Сярэдняя Франконія.

Катэгорыя:Нямецкія дыялекты ў Германіі