Вільгельм Фрыдрых Оствальд (, ; ) — нямецкі фізіяхімік і філосаф, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1909).

Біяграфія Нарадзіўся 2 верасня 1853 года ў Рызе (Расійская імперыя).

У 1875 годзе скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт, дзе і працаваў. Прафесар Рыжскага політэхнічнага вучылішча (1882—1887), Лейпцыгскага ўніверсітэта (1887—1906), адначасова ў 1898—1905 гадах — дырэктар заснаванага ім Фізіка-хімічнага інстытута. 3 1906 года праводзіў даследаванні ва ўласнай хімічнай лабараторыі.

Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1895).

Памёр 4 красавіка 1932 года ў Лейпцыгу (Германскі рэйх).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па хімічнай кінетыцы і каталізе, тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, вучэнні аб колерах, гісторыі хіміі. Вывеў суадносіны паміж электраправоднасню разбаўленых раствораў бінарных слабых электралітаў і іх канцэнтрацыяй (, 1888). Распрацаваў спосаб каталітычнага акіслення аміяку да азотнай кіслаты (1902).

У 1889 годзе распачаў выданне серыі «Класікі дакладных навук».

Светапогляд Стваральнік філасофскай тэорыі энергетызму, паводле якой адзінай субстанцыяй сусвету з’яўляецца энергія.

Крыніцы

Літаратура С. 455.

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Оствальд, В. «Натурфіласофія» (1907)

Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці латвійскай філасофіі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ідзісты Катэгорыя:Пахаваныя на Вялікіх могілках Катэгорыя:Фізікахімікі