Колба () — шкляны посуд з круглым ці плоскім дном, звычайна з вузкім доўгім горлам. Разнавіднасць тэхнічнай пасудзіны, якая ўжываюцца ў хімічных лабараторыях.

Класіфікацыя колбаў

Колбы адрозніваюць: па форме: кругладонныя, пласкадонныя, вострадонныя; па тыпу горла: з канічнымі шліфамі, з цыліндрычнымі шліфамі, з простым горлам пад гумовы корак; па ёмістасці: ад 5 мл да 50 000 мл (50 літраў); па выглядзе матэрыялу: шкляныя, кварцавыя, металічныя.

Колбамі таксама называюць балоны электравакуумных, газаразрадных і асвятляльных прыбораў.

Катэгорыя:Ёмістасці Катэгорыя:Лабараторны посуд