Зянон Кузьміч Ломаць (нар. , в. Карабаны, Мядзельскі раён Мінскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006—2010 гадах старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў інструктарам Мядзельскага райкама ЛКСМБ, Мінскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Уздзенскага райкама ЛКСМБ.
1974—1981 — загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар райкама КПБ ў мястэчку Узда Мінскай вобласці. З 1983 года — інструктар Мінскага абкама КПБ, другі сакратар Слуцкага гаркама КПБ, першы сакратар Клецкага райкама КПБ, першы сакратар Слуцкага райкама КПБ. 1991—1992 — сакратар Камітэту Савету Рэспублік па аграрных пытаннях Вярхоўнага Савета СССР у Маскве. 1992—1995 — член планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1995—2001 — старшыня Слуцкага райвыканкама. З 12 снежня 2001 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці. З 10 ліпеня 2003 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. 2006—2010 — старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Біяграфія на сайце КДК РБ Как живут заслуженные люди // «Советская Белоруссия»
Катэгорыя:Старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці