Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Мінска (Маскоўскі раён). Узнік у 2005—2008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтка Брылевічы. Раён размешчаны ў межах МКАД — Брэсцкі напрамак чыгункі — праспект Дзяржынскага, з захаду мяжуе з жылым раёнам Малінаўка.

Асноўныя вуліцы Праспект Дзяржынскага, вуліца Ежы Гедройца, вуліца Напалеона Орды, вуліца Каралінская, вуліца Яна Чачота.

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура У жылым раёне актыўна будуюцца аб’екты гарадской інфраструктуры. На дадзены момант (2014) раён абслугоўвае дзве дарослыя (№ 39, № 5) і адна дзіцячая (№ 15) паліклініка. У трох мікрарёнах працуюць 2 школы, і 3 дзіцячыя дашкольныя устанвы. Побач з мікрараёнам Былевічы-1 размешчаны гандлёвы цэнтр «ProStore» і ГБЦ «Ома».

Транспарт Па асноўных вуліцах раёна праходзяць аўтобусныя маршруты, якія абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 года адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.

Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 6 д/с Дружная — Брылевічы 28 д/с Сярова — Масюкоўшчына 30а Мінскрыбпрам — Красны Бор Панядзелак - пятніца 30с Каржанеўскага — Красны Бор 96 д/с Малінаўка-4 — Філіял БДУ 97 д/с Сярова — д/с Малінаўка-8 103 д/с Малінаўка-4 — д/с Паўднёвы Захад 104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца 114с д/с Чыжоўка — Аўтарынак Акрамя панядзелка 134с д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына 147 д/с Малінаўка-4 — Брылевічы 150 Брылевічы — Азярцо 170с АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі 188с Брылевічы — Школа №188 Панядзелак - пятніца (7.13) Найбліжэйшыя станцыі метро: станцыя Малінаўка Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына

Гісторыя

Маёнтак Брылевічы ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражывання ўладальнікаў побач размешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасць А.Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў. Назва мінскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.

30 ліпеня 1964 года вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучнаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 10 кастрычніка 1989 года № 2896-XI «Аб уключэнні вёскі Дворышча і часткі вёскі Дружба Шчомысліцкага сельсавета Мінскага раёна Мінскай вобласці ў межы горада Мінска» веска Дружба была ўключана ў межы горада Мінска.

У 2005 годзе побач з былой вёскай Дружба пачалося будаўніцтва жылога раёна. У гэтым жа годзе пачаўсяО сносе индивидуальных усадебных жилых домов на 2003—2006 г.г. — Решение Минского городского Совета депутатов № 1628 — 18.09.2003 планавы знос прыватных дамоў, які скончыўся ў пачатку 2015 года.

Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». У снежні 2006 года Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «у мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы' (Брилевичи)…Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска — Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва № 274 от 22.12.2006».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска