Крысі Моран (, , Джэксанвіл, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская фотамадэль, актрыса.
Біяграфія
У школе Крысі Моран заўсёды была сарамлівая, у яе амаль не было сяброў. З нешматлікімі сябрамі, якія былі, яна выдатна ладзіла і дапамагала ва ўсім.
Па заканчэнні школы Крысі Моран уладкавалася на працу ў горадзе. На працягу 4 гадоў Крысі Моран працавала на 2-х, а то і на 3-х, працах адначасова. Калі яна ўладкавалася на поўны працоўны дзень у офіс, то адкрыла для сябе інтэрнэт.
31 кастрычніка 1999 года адбылася першая фотасесія з Крысі Моран. Яна сустрэлася з прафесійным фатографам, які рабіў здымкі аголенай натуры Крысі Моран. Крысі адпраўляла гэтыя здымкі на сайты мадэльных агенцтваў, за што атрымлівала невялікую ўзнагароду. Кожныя выходныя яна праводзіла фотасесіі, аплачваныя мадэльным агенцтвам. Пазней прыбытак ад працы мадэллю дазволіў сысці ёй з асноўнай працы. Яна пачала рэгулярна ездзіць у Лос-Анжэлес на аплачваныя здымкі, а пазней пазнаёмілася са сваім персанальным менеджарам. Ён быў натхнёны ад працы з Крысі і завальваў яе працай.
Пазней яна пераехала ў горад Тампа і адкрыла свой першы платны вэб-сайт.
6 кастрычніка 2006 года Крысі Моран заявіла, што прыняла хрысціянства і пакідае мадэльны бізнес. Таксама Крысі абяцала выдаліць усё фота на сваіх сайтах. Нягледзячы на гэта яе папулярнасць не згасае.
Спасылкі
Афіцыйны сайт мадэлі фотасэты Crissy Moran
Катэгорыя:Актрысы ЗША