Кафедральны саборны храм Хрыста Збавіцеля (сабор Ражства Хрыстова) у Маскве — кафедральны сабор Рускай Праваслаўнай Царквы недалёка ад Крамля на левым беразе Масквы-ракі, на месцы, якое раней называлася Чартоллем (вуліца Валхонка, 15-17). Сённяшняе збудаванне — ажыццёўленае ў 1990-х гадах знешняе аднаўленне аднайменнага храма, створанага ў XIX стагоддзі.

Храм з’яўляецца калектыўным кенатафам воінаў Рускай імператарскай арміі, якія загінулі ў вайне з Напалеонам — на сценах храма напісаны імёны афіцэраў, якія загінулі ў Айчыннай вайне 1812 года і замежных паходах 1797—1806 і 1814—1815 гадоў.

Арыгінал храма быў узведзены ў памяць аб напалеонаўскім нашэсці па праекце архітэктара К. А. Тона. Будаўніцтва працягвалася амаль 44 гады: храм быў закладзены 23 верасня 1839 года, асвечаны — 26 мая 1883 года. Будынак храма быў разбураны ў разгар 5 снежня 1931 года. Зноўку адбудаваны непадалёк ад ранейшага месца ў 1994—1997 гадах.

Храм мае статус Патрыяршага падвор’я.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Храма Хрыста Збавіцеля Навагодняя Елка ў Храме Хрыста Збавіцеля Храм Хрыста Збавіцеля на сайце Храмы Расіі Гутарка з гісторыкам мастацтва на праграме Аляксандра Гордана NTV Артыкул пра гісторыю храма на сайце «Масква, якой няма» Храм Хрыста Збавіцеля на Вараб’ёвых горах Гісторыя храма на Вараб’ёвых горах па праекце Вітберга Як узрывалі Храм Хрыста Збавіцеля

Масква Катэгорыя:Страчаныя помнікі архітэктуры Масквы Катэгорыя:Вайна 1812 года ў помніках Катэгорыя:Славутасці Масквы Катэгорыя:Знесеныя збудаванні Катэгорыя:Згубленыя храмы Масквы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Масквы Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні М Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Канстанціна Тона Катэгорыя:З’явіліся ў 1860 годзе Катэгорыя:1860 год у Маскве Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Маскве