Котра — рэспубліканскі ландшафтны заказнік, які змяшчаецца на поўначы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў вярхоўях ракі Котра на адлегласці 30 км ад горада Шчучын. На поўначы прымыкае да тэрыторыі ЛітвыРеспубликанский ландшафтный заказник «Котра» .

Котра мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння з 21.10.02 і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй. Котра ўтварае адзіны прыродны комплекс з запаведнікам «Чапкяляй» Літвы і сумесна з ім мае статус трансмежавай Рамсарскай тэрыторыіСтирая границы . З аднаго боку на іншы мігруюць жывёлы і птушкі, рака Котра працякае па мяжы і дрэнажуе балотныя ўгоддзі дзвюх краін.

Плошча заказніка складае каля 10 з паловай тысяч гектараў, з якой лясы займаюць 92,3 % плошчы. Вялікая плошча нізінных і пераходных балот — 419,9 га. Адносна невялікая тэрыторыя занятая водамі: у прыватнасці, тут знаходзіцца возера Бершты — 151 га.

Фаўна

У заказніку адмечана 124 віды наземных пазваночных жывёл: 26 відаў сысуноў — , , , , , , , , , 85 — птушак, 5 — рэптылій, 8 — амфібій.

Флора

Тут растуць каштоўныя комплексы дубовых, ясеневых, кляновых, яловых і хваёвых лясоў. На тэрыторыі заказніка сустракаюцца адзінкавыя векавыя дрэвы , асабліва каштоўныя чорнаальшаннікі. З 9 тыпаў чорнаальховых лясоў у заказніку выяўлена 6. Раслінны свет прадстаўлены 633 відамі вышэйшых сасудзістых раслін. Выяўлены шэраг рэдкіх і ўнікальных для рэгіёну відаў, якія маюць мяжу арэалу ў межах заказніка або паблізу яго.

Выкарыстанне

У заказніку дазволена паляванне, збор ягад і грыбоў.

Выбітнасці

Помнік на месцы спаленай фашыстамі вёскі Агародзішча, дзе загінулі 147 мясцовых жыхароў Два археалагічныя селішчы каменнага і бронзавага веку адпаведна

Населеныя пункты

Бліжэйшыя населеныя пункты — Падбершты, Бершты, Матылі, Ганелькі, Даўбенькі, Замошша, Дудкі, Стралкі, Рыскі, Раманова.

Катэгорыя:Водна-балотныя ўгоддзі Беларусі Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Шчучынскі раён