ЦЭЦ-3 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Пабудаваная ў 1951 годзе. Вызначаная магутнасць 370 МВт (2011). Забяспечваецца тэхнічнай вадой з Чыжоўскага вадасховішча.
Пабудаваная ў 1951 годзе ЦЭЦ з вызначанай магутнасцю 25 МВт прызначалася для забеспячэння электраэнергіяй, парай і цяплом Мінскага трактарнага завода.
У 1961 на ЦЭЦ-3 устаноўлена 1-я ў СССР цеплафікацыйная турбіна вызначанай магутнасцю 100 МВт.
Цяпер ЦЭЦ абслугоўвае буйны прамысловы вузел, утвораны трактарным, аўтамабільным, маторным, падшыпнікавым і інш. заводамі, а таксама абслугоўвае да 25 % жыллёвага фонду горада. Вызначаная магутнасць ЦЭЦ-3 дасягае 370 МВт.
Плануецца рэканструкцыя з мэтаю павысіць ККД і давесці вызначаную магутнасць да 550 МВт.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Электрастанцыі Мінска Катэгорыя:Цеплавыя электрастанцыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:1951 год у Мінску