Выбух у мінскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся ў мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года ў 17:56 па мінскім часеНа станции метро «Октябрьская» произошел взрыв . 15 чалавек загінуліКолькасць ахвяр тэракта ў метро павялічылася да 15 чалавек , больш за 200 пацярпелі.Серьезный вызов
Акалічнасці выбуху
Станцыя «Кастрычніцкая» — найбольш загружаная з усіх станцый Мінскага метрапалітэна. Станцыя Кастрычніцкая з’яўляецца перасадачны вузлом на іншую лінію метро. Да моманту выбуху там знаходзілася каля 300 чалавек.
Меркавана, выбух адбыўся паміж другім і трэцім вагонамСМИ сообщили о погибших при взрыве в Минске у раёне другога шляху (кірунак да станцыі метро «Інстытут Культуры»). Магчыма, бомба была закладзена пад лаўку на станцыі насупраць другога вагона. Магутнасць выбуховага прыстасавання складала ад 5 да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Яно было начыненае металічнымі шарыкамі.
Па словах некаторых відавочцаў, у выніку выбуху адбылося разбурэнне эскалатара. На пероне — варонка дыяметрам 80 сантыметраўГлава МВД: Взрыв эквивалентен 5-7 килограммам тротила .
Да станцыі метро прыбылі пажарныя разлікі, карэты хуткай дапамогі і Медыцынская служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з нагоды надзвычайнага здарэнняЛукашенко проведёт совещание по чрезвычайному происшествию в метро , пасля чаго разам з міністрам унутраных спраў і сваім сынам спусціўся ў метро для ўскладання кветак на месца выбуху.Риа Новости
Неўзабаве выбух быў прызнаны тэрактам.Взрыв в минском метро был признан терактом
Міжнародная рэакцыя Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек выказаў спачуванні сем’ям загінуўшых у выніку выбуху ў мінскім метро. Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка дапамогу ў раследванні акалічнасцяў выбуху ў мінскім метро. Таксама ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Беларусі ён выказаў спачуванні ў сувязі з адбыўшымся. Таксама Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін накіраваў тэлеграму спачування старшыне ўрада Беларусі Міхаілу Мясніковічу. Старшыня АБСЕ Аўдронюс Ажубаліс выказаў спачуванні народу Беларусі ў сувязі з выбухам у мінскім метро. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў спачуванні сем’ям загінуўшых і дадаў: Я перадаю шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр. ААН разам з дзяржавамі-членамі працуе над тым, каб прадухіліць гвалтоўныя, тэрарыстычныя метады. Дэпутат нямецкага Бундэстага Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі «Зялёных» выказала спачуванні пацярпелым і сем’ям загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сама яна адзначыла, што «шакіравана жудаснымі падзеямі на станцыі Кастрычніцкая». Паводле прэс-службы прэзідэнта Беларусі дапамогу ў расследаванні тэракта ў мінскім метро прапанавалі Вялікабрытанія і Ізраіль. Губернатар Санкт-Пецярбург а Валянціна Мацвіенка накіравала свае спачуванні беларускаму народу, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка і намесніку гарвыканкама Мікалаю Ладуцька: Выказваю самыя глыбокія, самыя шчырыя спачуванні вам, усяму беларускаму народу ў сувязі з тэрактам у самым цэнтры беларускага сталіцы — мінскім метро. Гэта наш агульны душэўны боль. Трагедыя ўскалыхнула ўсіх расіян, пецябруржцаў. У гэтыя дні пецябруржцы смуткуюць разам з усімі жыхарамі Беларусі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР рашуча асудзіў выбух у мінскім метро і выказаў спачуванні ад імя кітайскага кіраўніцтва: Мы звярнулі ўвагу на выбух у мінскім метро, які выклікаў чалавечыя ахвяры. Мы рашуча асуджаем падобныя дзеянні і просім прыняць спачуванні. Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў спачуванні прэзідэнту Беларусі ў сувязі з гібеллю людзей у мінскім метро: Разам з дружалюбным беларускім народам падзяляем боль тых, хто страціў родных і блізкіх. Ад імя народа Украіны і ад мяне асабіста прашу перадаць шчырыя словы спачування і падтрымкі сем’ям загінулых, а таксама пажаданні скарэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы пачала пасяджэнне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску: Старшыня ПАСЕ Меўлют Чавушоглу паведаміў: Выбух, які ўнёс жыцці ўжо як мінімум 11 чалавек і траўміраваў многіх іншых, з’яўляецца варварскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасцямі, у імя якіх працуе ПАСЕ. Я хачу выказаць нашы спачуванні сем’ям загінулых, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі і іх сем’ямі Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа асудзіў тэракт у Мінску і падкрэсліў надзвычайную важнасць барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам: Супраць грамадзян нашых дзяржаў здзейснена цяжкае злачынства. Такога роду нечалавечныя акты не маюць ніякага апраўдання. Выказваю свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, спачуванні і падтрымку параненым і пацярпелым, сваю салідарнасць з беларускім народам. Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл звярнуўся са словамі падтрымкі і спачування да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і народа Беларусі ў сувязі з тэрактам 11 красавіка ў мінскім метро. Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў спачуванні сваякам ахвяр тэракта ў Мінскім метрапалітэне: Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі накіраваў на імя старшыні МЗС Беларусі спачуванні ў сувязі з трагедыяй у мінскім метро. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў спачуванні свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у Мінскі метрапалітэне
Наступствы
Рух на маскоўскай лініі метро быў перакрыты: на суседніх станцыях метро «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна» пасажыраў не дапускалі ў метро«Теракт в Минском метро: Более 100 пострадавших, 11 погибших».
Пацярпелыя
Непасрэдна ў выніку выбуху загінула 11 чалавек, пазней ад атрыманых траўм яшчэ два чалавекі памерлі ў бальніцы. За медыцынскай дапамогай звярнулася 204 чалавека.
На некаторых навінавых рэсурсах апублікаваныя спісы пацярпелыхhttp://www.rian.ru/spravka/20110412/363812640.html.
+ГрамадзянстваЗагінулыяПацярпелыя 14 196 — 5http://www.rusnovosti.ru/news/141525 — 1http://www.interfax.by/news/belarus/90678 — 1http://news.tut.by/tragedy/223123.html — 1 Усяго 14 204
Для аказання дапамогі пацярпелым расійскае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця накіравала ў Беларусь групу высокапрафесійных урачоў, якія працавалі ў надзвычайных сітуацыяхhttp://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185249http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185250.
Увечары 12 красавіка на тэлеканале АНТ падчас ток-шоў «Адкрыты фармат» (вядучыя — Вячаслаў Бандарэнка, Тенгiз Думбадзэ) прайшоў беспрэцэдэнтны дабрачынны марафон. На працягу 2 гадзін на спецыяльную тэлефонную лінію патэлефанавала звыш 166 тысяч жыхароў Беларусі, якія пералічылі ў фонд дапамогі пацярпелым ад тэракту звыш 332 мільёнаў беларускіх рублёў (больш 100 тысяч долараў).
Жалоба Прынята рашэнне аб аб’яўленні ў Беларусі нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.«В Белоруссии объявят траур по погибшим при взрыве». Траур абвешчаны на 13 красавіка.
Узмацненне мер бяспекі Прэзідэнт Лукашэнка распарадзіўся праверыць усе воінскія склады на наяўнасць узрыўчаткі і боепрыпасаў, узмацніць бяспеку транспарту і месц масавага збору людзей.
Пачаты мерапрыемствы па выяўленню выбуховых рэчываў і зброі, якія захоўваюцца нелегальна.http://www.interfax.ru/society/txt.asp?id=185492 У мінскім метро вядзецца ўстаноўка металадэтэктараў.http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185291
Грашовыя кампенсацыі Сем’і загінулых пры выбуху ў мінскім метро атрымаюць па 10 тысяч долараў у эквіваленце, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька: «Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі прынята: сем’ям загінуўшых будзе выдзелена $10 тысяч». Сем’і пацярпелых атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь у залежнасці ад характару траўм: пацярпелыя з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі атрымаюць дапамогу ў 100 базавых велічынь (Br3, 5 млн), людзям з пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжкасці — 50 базавых велічынь (Br1,75 млн), пацярпелым з лёгкімі траўмамі кампенсуецца 20 базавых велічынь (Br700 тыс.)
Таксама ўлады горада прынята рашэнне аб аказанні дапамогі сем’ям загінуўшых у арганізацыі пахавання і цырымоніях памінак. Памер расходаў на гэтыя мэты павінен скласці 800 базавых велічынь (Br28 млн). У мэрыі дадалі, што гарадская адміністрацыя прапануе сваякам загінуўшых для пахавання на выбар любыя могілкі Мінска, за выключэннем Усходніх і Ваенных.
Менгарвыканкам выплаціць матэрыяльную дапамогу ў памеры ад 200 да 400 базавых велічынь ($2,2—4,4 тыс.)асобам, якія атрымалі інваліднасць у выніку выбуху ў мінскім метро: да 400 базавых велічынь інвалідам 1-й і 2-й груп і 200 базавых велічынь — інвалідам 3-й групы.
Ушанаванне ахвяр
Мінск
Увечары 11 красавіка людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, каб паставіць свечкі і ўскласці кветкі, ушанаваўшы ахвяр выбуху на станцыі метро.
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт 12 красавіка выступіў са зваротам у сувязі з выбухам у метро і адслужыў паніхіду па загінулых у 12.00 у мінскім Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказалі спачуванні сем’ям загінуўшых, параненым і ўсім пацярпелым у выніку тэрарыстычнага акта. 12 красавіка ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 12.00 і ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 18:30 адбыліся святыя літургіі за ахвяр тэракта.
Раніцай 12 красавіка каля пасольства Беларусі ў Маскве з’явіліся першыя кветкі ў знак жалобы па заўчасна загінуўшых у выніку тэракта. Таксама да будынка аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу прыходзяць сотні пецябруржцаў, каб пакінуць кветкі, свечкі і свае спачуванні беларускаму народу ў сувязі з катастрофай. Каля 18:00 у раёне месца трагедыі сабраліся некалькі сотняў чалавек, у асноўным — моладзь. Памяць ахвяр тэракта ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак.
Брэст У сувязі з тэрактам у мінскім метро на цэнтральнай плошчы ў Брэста сабралася каля сотні чалавек, каб выказаць сваю салідарнасць з загінуўшымі і пацярпелымі. Без накіравання адмысловай заявы ў мясцовую адмністрацыю было дамоўлена, каб а 18-й гадзіне загучалі званы касцёла. На акцыю прыйшла ў асноўным моладзь, якая несла кветкі і свечкі да знака «нулявога кіламетра».
Гродна Як паведамляе «Вечерний Гродно», 13 красавіка а 20:30 на пл. Савецкай гараджане плануюць ушанаваць памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання. Акцыя прайшла з удзелам больш за 300 гродзенцаў.
Магілёў Акцыі шанавання ахвяр выбуху ў мінскім метро прайшлі на пл. Леніна каля знака «нулявога кіламетра» і каля Вечнага агню на пл. Савецкай. На месцах моладзь ускладала кветкі і запальвала свечкі.
Пазней была аб’яўлена агульнагарадская хвіліна маўчання. Паводле інфармацыі, якая паступіла з гарвыканкаму, 13 красавіка ў 14.00 прагучыць хранометр і жалобны звон, спыніцца транспарт. На адміністрацыйных будынках горада будуць жалобна аформленыя сцягі.
Віцебск Акцыя па ўшанаванні заўчасна загінулых на ст. м. «Кастрычніцкая» павінна прайсці каля падземнага пераходу на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе раней быў усталяваны знак «нулявога кіламетра», каб ускласці там кветкі і запаліць свечкі.
Гомель У Гомелі ў знак салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта да знака «нулявы кіламетр» былі ўскладзены кветкі і запаленыя свечкі. 12 красавіка праз суткі пасля выбуху памяць загінулых была ўвекавечана хвілінай маўчання.
Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама ў сувязі з тэрактам у мінскім метро ў Гомелі былі адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.
Бабруйск Увечары 12 красавіка і ўначы на 13 красавіка жыхары Бабруйска выйшлі на вуліцы горада ў знак грамадзянскай салідарнасці з жыхарамі Мінска і спачування па ахвярах выбуху. Людзі прыйшлі ў сквер на вуліцы Мінскай, каб запаліць свечкі, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання.
Баранавічы