Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў (, Мармыжы, Курская вобласць — ) — расійскі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава (1964). Заснавальнік і старшыня Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасці і культуры, Саюза рускага народа, шэрагу іншых грамадскіх арганізацый. У 1990 годзе яго Міжнародны фонд славянскай пісьменнасці і культуры разам з журналістам Аляксеем Сеніным заснаваў газету «Рускі веснік» нацыяналістычна-праваслаўнага кірунку.

Памёр у Маскве, пахаваны ў родным сяле Мармыжы.

Творчасць Стаў вядомым пасля скульптурнага афармлення Цэнтральнага дзіцячага музычнага тэатра (1979) і стварэння фігуры бога гандлю Меркурыя ў Цэнтры міжнароднага гандлю (1982). Амаль усё яго творы ўяўляюць сабой бронзавыя адліўкі з выразным сілуэтам. Стандарты афіцыйнага манументалізму «суровага стылю» выцясняюцца ў іх «карнавальна»-гульнявым пачаткам (дэкор дзіцячага тэатра, шэраг станковых прац 1970-х — пачатку 1980-х гадоў), а ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў — нацыянальна-рамантычным пафасам.

Сярод прац В. Клыкава: помнік Мікалаю Рубцову ў Тоцьме (1986), помнік Канстанціну Бацюшкаву ў Волагдзе (1987), помнік Сергію Раданежскаму ў Раданежы (1987), помнік вялікай княгіні Лізавеце Фёдараўне ў Маскве (1990), помнік пратапопу Авакуму ў сяле Грыгораве Ніжагародскай вобласці (1991), помнік Васілю Шукшыну на Алтаі (1991), помнік Кірылу і Мяфодзію ў Маскве (1991), помнік Уладзіміру Святому ў Херсанесе (1993), помнік І. А. Буніну ў Арле (1995), помнік маршалу Г. К. Жукаву ў Маскве каля Гістарычнага музея (1995), помнік імператару Мікалаю II у сяле Тайнінскім (1996) і Падольску (1998), помнік імператару Пятру I у Ліпецку (1996), помнік Ілью Мурамцу ў Калузе (1998), помнік князю Аляксандру Неўскаму ў Курску (2000), помнік адміралу Калчаку ў Іркуцку (2004), помнік князю Святаславу ў Белгародскай вобласці (2006), храм-званіца (у сааўтарстве) пад Прохараўкай у памяць бітвы на Курскай дузе (1995).

Прызнанне Народны мастак РСФСР, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Рэпіна, Уладальнік Залатога медалю Акадэміі мастацтваў Расіі, Уладальнік гран-пры міжнароднай выстаўкі скульптуры ў Бялградзе.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары Расіі Катэгорыя:Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава