Лукі́шкская турма́ () — вядомая літоўская турма; знаходзіцца ў цэнтры Вільні па адрасе скрыжаванне Лукішкю 6 (). Збудавана ў 1901—1904 гадах.
Вядомыя зняволеныя
У часы Расійскай імперыі Францішак Аляхновіч — менавіта тут Аляхновіч пачаў пісаць п’есу «На Антокалі».
За польскім часам Максім Гарэцкі — у 1922 годзе за сувязь з віленскімі камуністаміПа віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы . Максім Танк — беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Па справе рэвалюцыйнай дзейнасці правёў тут каля двух гадоў, выдаваў у турме рукапісны часопіс «Краты» Уладзіслаў Паўлюкоўскі — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак. Зняволены ў 1926—1927 гадах. Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Янка Хвораст — зняволеныя па справе Таварыства беларускай школыАлена Струвэ «А над намі чорнай хмарай вісьне цесная турма…». Радыё Свабода.. Міхась Машара — арыштаваны ў 1928 годзе і прысуджаны да чатырох гадоў зняволення; яго першы зборнік «Малюнкі» вынесла з турмы і апублікавала Зоська Верас. Мікалас Біржышка — літоўскі гісторык літаратуры і культуры, грамадскі і палітычны дзеяч. Андрэй Іванавіч Валынец — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Фёдар Рыгоравіч Маркаў — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч — зняволеныя па справе Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Кастусь Юхневіч (1896—1971) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Зняволены ў 1928 годзе за беларускую патрыятычную дзейнасць. Язэп Таўпека — сакратар «Змагання» ў Маладзечне. Быў арыштаваны 25 жніўня 1929 года і месяц прабыў у турме.
За савецкім часам Менахем Бегін — будучы прэм'ер-міністр Ізраіля (1977—1983), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978). Марыян Язэпавіч Пецюкевіч — беларускі этнограф, педагог і мемуарыст. Валянцін Рамановіч — беларуска-польскі графік і мастак, педагог. Адам Станкевіч — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.
Літаратура «Ksiega Jubileuszowa Wieziennictwa Polskiego 1918 1928» Warszawa: Związek Pracowników Więziennych Rzeczypospolitej Polskiej, 1929 (частка 1, частка 2)
Спасылкі
Сайт турмы Беларуская песня пачатку 20 ст. пра турму ў Лукішках
Катэгорыя:Вільня Катэгорыя:Турмы