__NOTOC__

22 чэрвеня — сто семдзесят трэці (сто семдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 816: Стэфан IV становіцца 97-м Папам Рымскім. 1633: Адбылося публічнае адрачэнне Галілеа Галілея ад сваіх поглядаў. 1881: Пажар у Мінску знішчыў палову драўлянай забудовы горада. 1889: Германія першай у Еўропе ўвяла пенсіі па старасці. 1941: Нацысцкая Германія напала на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 1943: Выбух у Менскім беларускім тэатры арганізаваны савецкімі партызанамі. 1943: Кіраўнічы штаб Саюза беларускай моладзі ўзначаліў Міхась Ганько. 1948: Маскоўскі патрыярхат прызнаў кананічнасць Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы 1957: Адчынена першая экспазіцыя Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. 1978: Адкрыты Харон, спадарожнік Плутона. 1999: Фаніпалю нададзены статус горада.

Нарадзіліся 1712: Жан-Жак Русо, швейцарскі пісьменнік, філосаф і педагог (пам. 2.7.1778) 1744: Іаган Хрысціян Эркслебен, нямецкі вучоны 1757: Джордж Ванкувер, брытанскі падарожнік 1767: Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філосаф і грамадскі дзеяч 1864: Герман Мінкоўскі, нямецкі матэматык 1873: Філіпа Сільвестры, італьянскі энтамолаг 1876: Гвен Джон, валійская мастачка (пам. 18.9.1939) 1888: Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны дзеяч, гісторык (пам. 30.12.1937) 1898: Браніслаў Туронак, беларускі грамадскі дзеяч (пам. 19.9.1938) 1898: Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменнік (пам. 25.6.1970) 1907: Вольга Пракаповіч, беларуская мастачка 1910: Конрад Цузэ, нямецкі інжынер, стваральнік аднаго з першых электронных камп’ютараў 1913: Аляксандр Авечкін, беларускі рускамоўны пісьменнік (пам. 7.11.1980) 1928: Элгуджа Амашукелі, грузінскі скульптар 1936: Крыс Крыстоферсан, амерыканскі кантры-спявак, акцёр 1964: Дэн Браўн, амерыканскі пісьменнік 1975: Урмас Рэйнсалу, эстонсккі дзяржаўны дзеяч 1976: Андрэй Мікалаевіч Жук (заг. 25.11.2019) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна 1997: Маю Мукаіда, японская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі 1105: Раймунд IV Тулузскі, адзін з кіраўнікоў 1-га крыжовага паходу (нар. 1042) 1276: Інакенцій V, Папа Рымскі 1429: Аль-Кашы, персідскі матэматык і астраном 1905: Фрэнсіс Лабак, губернатар Тэхаса. 1945: Міхал Ромер, польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч (нар. 25.4(7.5).1880) 1969: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса 1974: Дарыюс Міё, французскі кампазітар 1989: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор 2003: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік (19.6.1924) 2024: Лідзія Савік, беларуская літаратурназнаўца (1.3.1936)

Святкуюць Гаіці: Дзень прэзідэнта Сальвадор: Дзень настаўніка Рэспубліка Конга: Дзень арміі

Іншае Дзень летняга (у Паўночным паўшар’і Зямлі) ці зімовага (у Паўднёвым паўшар’і) сонцастаяння

622