AIESEC — найбуйнейшая міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая прысутнічае сёння ў 800 універсітэтах 89 краін і тэрыторый і дае студэнтам і маладым спецыялістам магчымасць атрымаць досвед работы за мяжой, развіць лідарскія якасці, будаваць сувязі і знайсці сваё пакліканне і кірунак для будучай працы.

На 2004 год AIESEC мае 18 000 членаў і штогод рэалізуе больш як 3500 замежных стажыровак.

Гісторыя Стварэнне Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе, студэнты з 9 універсітэтаў шасці краін сабраліся ў Льежы, Бельгія, з мэтай стварэння новай формы кааперацыі.

Яны стварылі «Міжнародную асацыяцыю студэнтаў у галіне эканомікі і кіравання» («Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales», AIESEC). Мэтай арганізацыі было стварэнне стасункаў паміж студэнцкімі арганізацыямі і такім чынам стварэнне магчымасцей міжнародных абменаў.

Прэзідэнтам быў абраны Яраслаў Зіх, малады студэнт з Чэхаславакіі. Было вырашана стварыць штаб-кватэру асацыяцыі ў Празе. З прычыны таго, што ў Чэхаславакіі набіралі моц камуністы, AIESEC быў вымушаны пакінуць краіну ў той самы год, каб застацца палітычна нейтральным.

Устаноўчы дакумент У 1949 годзе быў праведзены другі кангрэс, у Стакгольме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін: Бельгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі. Прадстаўнікі краін падпісалі ўстаноўчы дакумент «Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў у галіне эканомікі і кіравання» (AIESEC).

Штаб-кватэра AIESEC знаходзіцца ў Ротэрдаме, Нідэрланды.

AIESEC сёння Назва Сёння акронім «Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales» больш не ўжываецца, бо члены асацыяцыі належаць таксама і да іншых спецыяльнасцей. AIESEC само сабою стала брэндам.

Бачанне/Візія «Мір і рэалізацыя чалавечага патэнцыялу».

Місія «AIESEC гэта міжнародная, непалітычная, некамерцыйная, незалежная, адукацыйная студэнцкая арганізацыя. Яна складаецца са студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія зацікаўленыя ў эканоміцы і менеджменце. AIESEC не дыскрымінуе нікога па прынцыпах расы, колеру скуры, пола, сексуальнай арыентацыі, перакананняў, веравызнання, нацыянальнага або этнічнага паходжання».

Асноўная дзейнасць AIESEC рэалізуе міжнародную праграму стажыраванняў і дапаможныя мерапрыемствы, што даюць практычныя навыкі стажорам, і якія даюць адукацыю членам арганізацыі і іншым зацікаўленым.

AIESEC у Беларусі У Беларусі AIESEC з’явіўся як частка AIESEC у СССР (потым — AIESEC у Расіі, Беларусі і Казахстане) і быў прадстаўлены лакальнымі камітэтамі (ЛК) у Мінску (1990—2003) і Гродна (1998). Да 2006 Беларусь была фармальна прадстаўленая ў AIESEC Нацыянальным камітэтам AIESEC у Расіі, Беларусі і Казахстане, хаця фактычна ніводнага ЛК на тэрыторыі Беларусі больш не існавала. У пачатку 2006 Беларусь была пазбаўлена нават фармальнага прадстаўніцтва ў AIESEC.

Спасылкі AIESEC International

Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён AIESEC у Аўстраліі AIESEC у Бангладэш AIESEC у Гонг-Конгу AIESEC у Злучаных Арабскіх Эміратах AIESEC у Індыі AIESEC у Інданезіі AIESEC у Малайзіі AIESEC у Новай Зеляндыі AIESEC у Паўднёвай Карэі AIESEC у Сінгапуры AIESEC у Тайвані AIESEC у Тайландзе AIESEC у Філіпінах AIESEC у Шры-Ланцы AIESEC у Японіі

Амерыка AIESEC у Аргенціне AIESEC у Балівіі AIESEC у Бразіліі AIESEC у Венесуэле AIESEC у Гватэмале AIESEC у Дамініканскай Рэспубліцы AIESEC у ЗША AIESEC у Калумбіі AIESEC у Канадзе AIESEC у Коста Рыкі AIESEC у Мексіцы AIESEC у Панаме AIESEC у Перу AIESEC у Пуэрта Рыка AIESEC ва Уругваі AIESEC у Чылі AIESEC у Эквадоры AIESEC у Сальвадоры

Афрыка AIESEC у Батсване AIESEC у Гане AIESEC у Зімбабвэ AIESEC у Камеруне AIESEC у Кеніі AIESEC у Кот д’Івуар AIESEC у Ліберыі AIESEC у Марока AIESEC у Нігерыі AIESEC у Паўднёвай Афрыцы AIESEC у Тога AIESEC ва Угандзе AIESEC у Егіпце

Еўропа AIESEC у Арменіі AIESEC у Аўстрыі AIESEC у Бельгіі AIESEC у Босніі-Герцагавіне AIESEC у Балгарыі AIESEC у Венгрыі AIESEC у Вялікабрытаніі AIESEC у Іспаніі AIESEC у Грэцыі AIESEC у Даніі AIESEC у Ірландыі AIESEC у Ісландыі AIESEC у Італіі AIESEC у Латвіі AIESEC у Літве AIESEC у Македоніі AIESEC у Мальце AIESEC у Нідерландах AIESEC у Нарвегіі AIESEC у Партугаліі AIESEC у Германіі AIESEC у Польшчы AIESEC у Расіі і Казахстане AIESEC у Румыніі AIESEC у Славакіі AIESEC у Славеніі AIESEC у Сербіі і Чарнагорыі AIESEC у Турцыі AIESEC ва Украіне AIESEC у Фінляндыі AIESEC у Францыі AIESEC у Харватыі AIESEC у Чэхіі AIESEC у Швецыі AIESEC у Швейцарыі AIESEC у Эстоніі

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі