О́зы — формы рэльефа, якія ўяўляюць сабой доўгія, вузкія, вышынёй да некалькіх дзесяткаў метраў грады водна-ледавіковага паходжання.

Складзены гравійна-галечным і пясчаным матэрыялам. Могуць змяшчаць валуны. Нахіл склонаў 30—45°. Фарміруючым чыннікам озаў з’яўляюцца адклады патокаў талых водаў, якія працякалі па ўтвораных у масе ледавіка тунэлях. Паходжанне асобных озаў звязана з выцісканнем гліністых парод знізу ў шчыліны ледавікоў.

У Беларусі сустракаюцца ў паўночнай частцы краіны.

Крыніцы

Літаратура Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999. Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.

Катэгорыя:Дадатныя формы рэльефу Катэгорыя:Ледавіковыя формы рэльефу