Віцебскае гета (ідыш וויטעבסקער געטאָ) — гета, якое нядоўга існавала ў горадзе Віцебск. Яно было створана неўзабаве пасля нямецкага ўварвання ў Савецкі Саюз адразу пасля ўваходу немцаў у Віцебск 11 ліпеня 1941 года.

Прыблізна яўрэяў жылі ў гета.Alexander Kott, Elisheva Kott A Wedding in Darkness: One Life in the Twilight of Russian Jewish History 2003 У кастрычніку нацысцкая адміністрацыя заявіла, што дрэнныя ўмовы ўтрымання ў гета ствараюць небяспеку для здароўя мясцовых жыхароў, і што ў гета пачалася эпідэмія. На самай справе, гэта заява была падставай для перасоўвання і знішчэння яўрэяў. Менш чым праз тры месяцы, 8 кастрычніка 1941 года нацысты пачалі разню яўрэяў Віцебску, якая скончылася 11 кастрычніка з гібеллю большасці жыхароў гета (крыніцы вар’іруюцца ў дачыненні дакладнага ліку).Peter Longerich Holocaust: The Nazi Persecution and Murder of the Jews 2010 Вязні былі расстраляны на беразе ракі Віцьба, а іх целы былі скінутыя ў ваду.

Большасць імёнаў невядомая.

Спасылкі VITEBSK AND THE HOLOCAUST

Катэгорыя:Гісторыя Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе Катэгорыя:1941 год у Віцебску Катэгорыя:Гета ў Беларусі