Віцебска-Аршанская наступальная аперацыя — наступальная аперацыя войскаў 1-га Беларускага (генерал арміі І. Х. Баграмян) і 3-га Прыбалтыйскага (генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі) франтоў, праведзеная 23—28 чэрвеня 1944 года ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 года («Аперацыя Баграціён») падчас Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе аперацыі 26 чэрвеня 1944 года быў вызвалены Віцебск.

Мэтай аперацыі з'яўляўся разгром войскаў левага крыла групы армій «Цэнтр» (віцебскую, лепельскую і аршанскую групоўкі), авалоданне раёнам гарадоў Лепель і Чашнікі, і выхад да ракі Бярэзіна.

У аперацыі прымалі ўдзел:

6-я гвардзейская армія (І. М. Чысцякоў), 43-я Армія (А. П. Белабародаў), 39-я армія (І. І. Люднікаў), 5-я армія (М. І. Крылоў), 11-я гвардзейская армія (К. М. Галіцкі), 31-я армія (В. В. Глаголеў), 5-я гвардзейская танкавая армія (П. А. Ротмістраў), 1-ы танкавы корпус (В. В. Буткоў), 3-я паветраная армія (М. П. Папівін), 1-я паветраная армія (М. М. Громаў).

Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі. Рэгулярныя войскі ўзаемадзейнічалі з партызанамі.

У выніку аперацыі было разгромлена левае крыло групы армій «Цэнтр», савецкія войскі прасунуліся на 80—150 км і былі створаны ўмовы для наступлення ў напрамку Мінска і Прыбалтыкі.

За поспехі і гераізм у ходзе Віцебскай аперацыі Фёдар Цімафеевіч Блахін, Мікалай Барысавіч Барысаў, Аляксей Іванавіч Беспятаў, Юрый Васільевіч Смірноў і Сяргей Дзмітрыевіч Барадулін ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Ля ўезду на мост, выратаваны старэйшым сяржантам Блахіным, усталявана мемарыяльная дошка з надпісам, які ўвекавечвае яго подзвіг. Ф. Ц. Блахін з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Віцебска.

За прарыў Віцебскага ўмацаванана раёна і вызваленне Віцебска ў адпаведнасці з загадамі ВГК ад 2 і 10 ліпеня 1944 г. найменне «Віцебскіх» атрымалі 62 злучэнні і часткі 39-й, 43-й і 1-й паветранай армій 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў.

41 частцы і злучэнню Савецкай Арміі прысвоены ганаровыя найменні «Аршанскіх».

Літаратура Вялікая Айчынная вайна 1941—1945. / Гл. рэд. М. М. Казлоў. Рэдкал.: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жылін, У. І. лін і інш — М., "Савецкая энцыклапедыя, 1985. — 832 с., іл. — 500 000 экз. Віцебск: Энцыклапедычны даведнік. / Гл. рэдактар І. П. Шамякін. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі Віцебская энцыклапедыя — Віцебска-Аршанская наступальная аперацыя

Катэгорыя:Беларуская аперацыя (1944) Катэгорыя:Гісторыя Віцебска Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Чэрвень 1944 года Катэгорыя:1944 год у Віцебску Катэгорыя:Канфлікты 1944 года