Станіслаў Ежы Лец (; , Лемберг, Аўстра-Венгрыя — , Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 года ў Лембергу (Аўстра-Венгрыя). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1941—43 гадах быў вязнем нацысцкага канцлагера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.
Памёр 7 мая 1966 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
Творчасць Першая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філасофскага парадоксу. У цыклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых форм гвалту над асобай.
Творы Колеры (Barwy) (1933) Пахне зямлёй (Ziemia pachnie) (1939) Палявы блакнот (Notatnik polowy) (1946) Жыцце гэта — фрашка (Życie jest fraszką) (1948) Новыя вершы (Nowe wiersze) (1950) Іерусалімскі рукапіс (Rękopis jerozolimski) (1956) Непрычасаныя думкі (Myśli nieuczesane) (1957) Кплю і пытаю пра дарогу? (Kpię i pytam о drogę?) (1959) Да Авеля і Каіна (Do Abla i Kaina) (1961) Аб’ява аб вышуку (List gończy) (1963) Паэмы, гатовыя да скачка (Poema gotowe do skoku) (1964)
Бібліяграфія Utwory wybrane. T 1-2. Warszawa, 1977.
Беларускія пераклады 3 «Непрычасаных думак» / пер. У. Арлоў. // Далягляды. Мн., 1990. Цынік на прагулцы: выбраныя вершы і фрашкі / Станіслаў Ежы Лец. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2021. — 349 с.
Спасылкі
dziejaslou.by knihi.com Фрашказбор ЛітРАЖ
Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Пахаваныя ў Варшаве