Рэдзька (Raphanus) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветных.

Батанічнае апісанне

Адна-, двух-, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.

Віды

Адрозніваюць 6—8 відаў, пашыраных у Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. За 2 тыс. гадоў да н.э. рэдзька выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі ў дзікай прыродзе 2 віды: і , культывуюцца рэдзька пасяўная і яе разнавіднасці, і .

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя, алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Літаратура

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Карняплоды