thumb|Міжнародны Венскі Цэнтр Венскі міжнародны цэнтр ці проста «Горад ААН» (Афіцыйная назва выкарыстоўвае брытанскі варыянт слова (), прытрымліваючыся пагадненняў ААН, ; ) — комплекс будынкаў, дзе размешчаныя шматлікія арганізацыі ААН у Вене. З’яўляецца трэцяй рэзідэнцыяй ААН ў свеце, пасля Нью-Ёрка і Жэневы.

Комплекс будынкаў быў спраектаваны архітэктарам Ёханам Штаберам () і пабудаваны ў 1973-1979 гадах. Міжнародны цэнтр размешчаны ў Донаўштадце, на левым беразе Дуная.Ідэя яго стварэння была прапанаваная прэм'ер-міністрам Бруна Крайскім.

Комплекс складаецца з шасці вежаў у форме літары Y, якія атачаюць цэнтральны канферэнц-будынак. Агульная плошча складае , а самая высокая вежа налічвае 28 паверхаў (120 м). Тут працуюць каля 5000 чалавек.

Арганізацыі Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Камісія ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ) Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДО) Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Агенцтва ААН па пытаннях касмічнай прасторы (United Nations Office for Outer Space Affairs) Арганізацыя Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (Comprehensive Nuclear-Test-Ban Treaty Organization (CTBTO))

Спасылкі

United Nations Office at Vienna

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вены Катэгорыя:Славутасці Вены Катэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый