Дубровіцкае княства — удзельнае княства Тураўскай зямлі.
Вылучылася ў 1167—1174 гадах пасля смерці тураўскага князя Юрыя Яраславіча, канчаткова аформілася да пачатку XIII ст.
Сталіца — Дубровіца, цяпер адміністрацыйны цэнтр Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці Украіны.
Пэўна вядомыя першыя князі: Глеб Юр’евіч (1168—1190) Аляксандр (1190—1223)
У пачатку XIV ст. Дубровіцкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. было часткай уладанняў князёў Астрожскіх.
Крыніцы
Катэгорыя:Сярэдневяковая Украіна Катэгорыя:Княствы Русі Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі Катэгорыя:Княствы Тураўскай зямлі