Пантыкапей — антычны горад-калонія ва Усходнім Крыме (цяпер г. Керч, Украіна). Заснаваны ў 1-й палове 6 ст. да н.э. выхадцамі з Мілета. У 2-й палове 6 стагоддзя да н.э. ў Пантыкапеі чаканілі сярэбраныя, з 4 ст. да н.э. — залатыя і медныя манеты. У 2-й палове 5 ст. да н.э. Пантыкапей аб’яднаў грэчаскія гарады па абодвух берагах Баспора Кімерыйскага, стаў сталіцай Баспорскай дзяржавы, галоўным рамесніцкім, гандлёвым і культурным цэнтрам Паўночнага Прычарнамор’я. Палітычныя падзеі 2—1 стагоддзяў да н.э. (Саўмака паўстанне, войны Мітрыдата VI Еўпатара), землетрасенне (63 да н.э.) прывялі да разбурэння горада. Нягледзячы на некаторае ажыўленне гандлёвага і палітычнага жыцця ў 1—2 ст. н.э. Пантыкапей паступова заняпаў. З сярэдзіны 3 стагоддзя горад рабаваўся готамі, у канцы 4 стагоддзя разбураны гунамі. Раскопкі вядуцца з 1-й паловы 19 ст. (сістэматычна з 1945 года). Літаратура
Крыніцы