Джэ́рба (, ) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс.

Плошча — 514 (500) км². Найбуйнейшы востраў ля міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў паўднёвай частцы заліва Габес. thumb|right|250px|Рынак у Хумт-Сук thumb|right|250px|Двор пакінутай сінагогі Галоўны горад Хумт-Сук. Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Насельніцтва вострава ў 1966 годзе налічвала каля 70 тыс. чалавек. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль у другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.

Паверхня вострава плоская, раўнінная. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва займаецца рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Остров Джерба // Путеводитель по странам мира

Катэгорыя:Астравы Туніса Катэгорыя:Астравы Афрыкі