Янка Жамойцін (, в. Клімавічы, цяпер частка в. Семашкі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі пісьменнік-публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі У 1929—1936 г. вучыўся ў польскай школе ў Скрыбаве і Шчучыне, у 1936—1939 — у польскай гімназіі ў Варшаве, у 1939—1941 — у савецкай дзесяцігодцы ў Лідзе. Падчас ІІ сусветнай вайны на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі займаўся арганізацыяй навучання дзяцей на беларускай мове ў Лідскай акрузе. У верасні 1942 паступіў на апошні курс сярэдняй школы ў Навагрудак. У 1943 кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі накіраваны ў Саюз беларускай моладзі.

У ліпені 1944 пакінуў Беларусь, быў у Германіі, у 1945 пераехаў у Польшчу. Арыштоўваўся ў лістападзе 1945 органамі МДБ. Закончыў у Жэшаве прафесіянальны інстытут права і адміністрацыі (1949). У снежні 1949 арыштаваны паўторна і асуджаны ў Мінску на 25 гадоў. Вызвалены з ГУЛАГа ў 1956. Вярнуўся ў Варшаву ў 1957. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1970), атрымаў ступень магістра адміністрацыі. Жыў і працаваў у Варшаве.

Творчасць Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках тыднёвіка «Ніва» ў 1965. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-даследаванне «Шляхам „Іліяды“ Гамера» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твора на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданнях. Апублікаваў (1996) біяграфічную аповесць «З перажытага».

Бібліяграфія З перажытага // Лёс аднаго пакалення. — Беласток, 1996. — на pawet.net

Літаратура Беларускія пісьменнікі Польшчы: Другая палова XX стагоддзя: Зборнік / Уклад. Я.Чыквіна. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі Катэгорыя:Імігравалі ў Польшчу з Беларусі