Возера Гравель () — найменшае з 4 азёр Венсенскага лесу. Аб'ём возера складае 28000 м³, плошча люстэрка - ≈ 0,01 км². Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 50 метрах на поўдзень ад . Як і тры іншыя возера парку (Мінім, Сен-Мандэ і Даменіль), Гравель з'яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу. Возера Гравель размешчана вышэй за астатнія азёры парка, таму менавіта праз яго ажыццяўляецца забеспячэнне азёр парка водамі Сены. З астатнімі азёрамі парка Гравель злучаецца пры дапамозе двух невялікіх каналаў; з Сен-Мандэ і Даменіль каналам, званым «Ручай Гравель» (),Ruisseau de Gravelle sur le site du Sandre. а з Мінім — каналам, які называецца «Рака Жуэнвіль» ().Le Lac des Minimes document de la ville de Paris.

Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага леса ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера . З 1866 года па 1974 год возера Гравель было злучана праз помпавую станцыю Сен-Мор-дэ-Фасэ з МарнайRevue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p.578., але пасля адкрыцця , якая праходзіць крыху паўднёвей, нагнятанне вод у возера ідзе з Сены, праз помпавую станцыю размешчаную каля .Le Lac Daumesnil document de la ville de Paris..

Глядзіце таксама Возера Мінім Возера Сен-Мандэ Возера Даменіль

Катэгорыя:Азёры Парыжа Катэгорыя:Венсенскі лес Катэгорыя:Парыж