Гранд-Жат () — востраў на Сене, прыблізна 2 км даўжынёй, размешчаны ў О-дэ-Сен паміж Нёі-сюр-Сен і Левалуа-Перо з аднаго боку і Курбевуа з іншага боку. Паўднёвая частка вострава належыць да камуны Нёі-сюр-Сен, а паўночная да камуны Левалуа-Перо.
Геаграфія і гісторыя Востраў Жат перасечаны двума мастамі — мостам Левалуа на паўночным ускрайку і мостам Курбевуа ў сярэдзіне. На востраве Жат, які раней насіў імя Гранд-Жат, пабудаваны жылы квартал. На востраве таксама размешчаны гарадскія паркі, з якіх сад храма Кахання знаходзіцца на поўдні і злучаны з правым берагам (Нёі-сюр-Сен) пераходам, а парк вострава Жат размешчаны на паўночным ускрайку вострава разам з пчальнікамі і музеем Сены.
Востраў Жат з’яўляецца адным з фешэнебельных і дарагіх месцаў Парыжа. Вядомы як месца жыхарства многіх парыжскіх знакамітасцяў. Нікаля Сарказі жыў там са сваёй былой жонкай. Многія вядомыя акцёры, спевакі, журналісты пражываюць на востраве.
Адлюстраванне ў мастацтве Востраў стаў знакаміты дзякуючы карціне Жоржа Сёра «Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат», завершанай мастаком у маі 1886 года, якая знаходзіцца цяпер у Інстытуце мастацтваў у Чыкага.
Спасылкі
Катэгорыя:Астравы Парыжа Катэгорыя:Астравы на Сене