Віцэ-адмірал Вашынгтон Шырлі, пяты граф Ферэрс (, 26 мая 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.
Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які быў у сваю чаргу чацвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Ферэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 года ён далучыўся да ваенна-марскога флота Англіі і да 1741 г. даслужыўся да звання другога лейтэнанта, да 1746 г. — да звання першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 г..
Праз два тыдні пасля пакарання смерцю яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палаце лордаў і стаў новым графам Ферэрс. Георг III дараваў яму маёнткі, раней адабраныя ў брата.
Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны планетарый У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае згуртаванне за сваю працу аб назіраннях за праходжаннем Венеры. Джозеф Райт выявіў яго на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (самая левая фигура)A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764—1766) , Revolutionary Players, выява з Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі, accessed March 2011.
Так як ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасля яго смерці тытул перайшоў да яго малодшага братаRichard Davenport-Hines, Shirley, Washington, fifth Earl Ferrers (1720—1760), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004, accessed 13 November 2007.
Катэгорыя:Астраномы Англіі