Інстытут арабскага свету () — культурная ўстанова ў Парыжы, адкрытая ў 1987 у выніку партнёрства Францыі і 22 арабскіх краін для азнаямлення і распаўсюджвання арабскай культуры.
Будынак інстытута выкананы ў стылі, які змешвае традыцыйныя арабскія арнаменты з сучаснымі заходнімі тэхналогіямі.
Аснову інстытута складае музей, экспанаты якога адлюстроўваюць багатую гісторыю арабскіх краін. Акрамя асноўнай экспазіцыі музей праводзіць часовыя выстаўкі.
Гл. таксама Спіс музеяў Парыжа Луўр Абу-Дабі
Катэгорыя:Парыж Катэгорыя:Музеі Парыжа Катэгорыя:Бібліятэкі Францыі