Спаса-Праабражэ́нскі манасты́р у Хме́леве, Хме́леўскі манасты́р — мужчынскі манастыр у вёсцы Хмелева Жабінскаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У манастыры захоўваецца Спіс міратачывай Чанстахоўскай іконы Божай Маці. Паводле падання Чанстахоўская ікона адносіцца да ліку тых сямідзесяці ікон, якія былі напісаны апосталам Лукой.

Было знята два фільмы, прысвечаныя настаяцелю манастыра Серафіму і яго абіцелі — «Серафімавы браты» і «Адзін дзень з жыцця манаха».

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга На заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Пабудавана ў 1771 — 1774 гг. з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гг., адрамантавана ў 1985 г. У 19 ст. перад царквой адасоблена пастаўлена драўляная двух'ярусная званіца каркаснай канструкцыі. Па пастанове Сінода Беларускага Экзархата 2.3.2000 г. пры царкве створана Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Мае цэнтрычна-крыжовую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з пяціграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа вальмавых бляшаных дахаў завершана фігурнай барочнай вежай з макаўкай. Да галоўнага фасада дабудаваны нізкі шырокі прытвор з лесвічным каскадам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі і стральчатымі акрннымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках, па вуглах дэкарыраваны руставанымі лапаткамі. Храм узняты на высокі падмурак.

Інтэр'ер У інтэр'еры 2 калоны падтрымліваюць бэлькі прасветаў бакавых прыдзелаў, над уваходам хоры. Драўляны іканастас, створаны ў 1830-я гг., вылучае апсіду. Абразы 18 — 19 ст. : «Маці Божая Чэнстахоўская», «Архідыякан Сцяфан», «Феадосій Чарнігаўскі» У 1889 г. ў асноўны ківот быў памешчаны абраз «Маці Божая», набыты прыхаджанамі ў гонар выратавання імператара Аляксандра II ад забойства ў 1888 г.НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Царква ў гонар Чанстахоўскай іконы Маці Божай Перад Праабражэнскай царквой. Пабудавана ў 2002 г. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, да якога далучана пяцігранная апсіда. Двухсхільны чарапічны дах па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 С. 34.

Спасылкі

Апісанне манастыра ў Адкрытай праваслаўнай энцыклапедыі Хмелевский монастырь. Фатаграфія Спасо-Преображенская церковь в д. Хмелево. Хмелевский монастырь Манастыр на wikimapia.org

Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Хмелева Катэгорыя:Заходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Брэсцкая і Кобрынская епархія