Пале-Раяль ( — «каралеўскі палац») — плошча, палац і парк, размешчаныя ў Парыжы насупраць паўночнага крыла Луўра.
Кардынальскі палац
Нягледзячы на назву, палац быў пабудаваны па праекце Жака Лемерсье для кардынала Рышэльё і спачатку называўся кардынальскім. Пасля смерці Рышэльё палац заняла ўдава Ганна Аўстрыйская з юным Людовікам XIV, потым тут пасяліўся кардынал Мазарыні.
Рэзідэнцыя герцагаў Арлеанскіх Пры Людовіку XIV і яго пераемніках палац служыў гарадской рэзідэнцыяй герцагаў Арлеанскіх, і ў маленстве Людовіка XV менавіта адсюль прынц-рэгент вёў кіраванне ўсёй Францыяй. У адным з флігеляў «Кароль-Сонца» пасяліў сваю фаварытку герцагіню дэ Лавальер; там яна нарадзіла двух пазашлюбных сыноў караля.
Спасылкі
Катэгорыя:Плошчы Парыжа Катэгорыя:Палацы Парыжа Катэгорыя:Сады і паркі Парыжа Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў стылі класіцызм