Барбара Мак-Клінтак (; , Хартфард, Канектыкут — , Хантынгтан, Нью-Ёрк) — амерыканская вучоная-цытагенетык, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1983). На працягу сваёй кар’еры Мак-Клінтак займалася галоўным чынам даследаваннем цытагенетыкі кукурузы.
Біяграфія Скончыла Бруклінскі і Карнельскі ўніверсітэты (1927). З 1927 года ў Карнельскім, з 1936 года ў Місурыйскім універсітэтах, з 1941 года ў інстытуце Карнегі ў Вашынгтоне.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генетычныя вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гамалагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красінговеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя — асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мутабільнасць.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацваў.
Барбара Мак-Клінтак памерла ад натуральных прычын у Хантынгтане, Нью-Ёрк, 2 верасня 1992 года ва ўзросце 90 гадоў. Яна ніколі не была замужам і не мела дзяцейKolata, Gina (4 September 1992), Dr. Barbara McClintock, 90, Gene Research Pioneer, Dies, New York Times.
Узнагароды Kimber Genetics Award (1967) Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1970) Louis and Bert Freedman Foundation Award (1978) Lewis S. Rosensteil Award (1978)Fedoroff, Nina (1995), «Barbara McClintock», Biographical Memoirs V.68 (Washington, DC: National Research Council/The National Academies Press): pp. 211—236 Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1981)Geneticist B. McClintock Dies; Nobelist, Washington Post — via HighBeam Research (subscription required) Прэмія Вольфа па медыцыне (1981) Медаль Томаса Ханта Моргана (1981) Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1982)«The Louisa Gross Horwitz Prize for Biology or Biochemistry», cumc.columbia.edu (Columbia University) Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1983) Нацыянальная зала славы жанчын (1986) Медаль Бенджаміна Франкліна за выдытныя дасягненні ў навуцы (1993)Benjamin Franklin Medal for Distinguished Achievement in the Sciences Recipients, American Philosophical Society
Асноўныя публікацыі «A cytological and genetical study of triploid maize». (1929) «A Correlation of Cytological and Genetical Crossing-Over in Zea Mays». (1931) «The order of the genes C, Sh, and Wx in Zea Mays with reference to a cytologically known point in the chromosome». (1931) «The stability of broken ends of chromosomes in Zea Mays». (1941) «Neurospora: preliminary observations of the chromosomes of Neurospora crassa». (1945) «The origin and behavior of mutable loci in maize». (1950) «Induction of instability at selected loci in maize». (1953) «Some parallels between gene control systems in maize and in bacteria». (1961) «Chromosome constitution of races of maize. Its significance in the interpretation of relationships between races and varieties in the Americas». (1981)
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
Спасылкі
Аўтабіяграфія Барбары Мак-Клінтак на Нобелеўскім сайце Cold Spring Harbor Laboratory Archives, Barbara McClintock:A Brief Biographical Sketch Enhancer and Gene Trap Transposon Mutagenesis in Arabidopsis, comprehensive article on the use of Ac/Ds and other transposons for plant mutagenesis Парадоксы непрызнання: Мендэль і Мак-Клінтак Гіганты генетыкі: непазбежнасць непрызнання Cтруктура і арганізацыя генома
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя