Тарквата Та́са (, 11 сакавіка 1544, Сарэнта — 25 красавіка 1595, Рым) — адзін з найбуйнейшых італьянскіх паэтаў XVI стагоддзя, прадстаўнік позняга Адраджэння. Аўтар знакамітай паэмы «Вызвалены Ерусалім» (1575).

У 1560—1565 гадах вучыўся ў Падуанскім і ў Балонскім універсітэтах. З 1565 года на службе ў кардынала Луіджы д’Эстэ. З 1572 года прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ.

Творчасць Першы адметны твор Тарквата Таса — фантастычная паэма «Рынальда» (1562). Галоўны твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Ерусалім» (1580), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Паэма была асуджана інквізіцыяй, яе другая рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальна-каталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філасофскіх «Дыялогаў» (зберагліся 28 з іх, у тым ліку «Бацька сям’і», 1583), драмы «Амінта» (1573) і іншых твораў.

У апошнія гады жыцця пасля цяжкай псіхічнай хваробы Т. Таса адышоў ад ідэй гуманізму. Пачаўся заняпад яго творчасці.

Вобраз Тарквата Таса як паэта і чалавека знайшоў адлюстраванне ў творчасці Ё. В. Гётэ, Дж. Байрана, Дж. Леапардзі, К. М. Бацюшкава, Н. В. Кукальніка і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Тассо Торквато // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 189—194. — 824 стб.: ил.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Італіі Катэгорыя:Драматургі XVI стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сарэнта Катэгорыя:Пісьменнікі Адраджэння