Ры́чард Ніл Фры́ман (, 1840, Лондан — 1904) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар’еру ў Дэрбі і далей пераехаў у Болтан (Ланкашыр), працаваўшы ў віктарыянскім гатычным стылі. Усяго ён працаваў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палову якіх хоць часткова захаваліся. Сярод яго работ — цэрквы, дамы, рэстаўрацыі, школы, музеі.
У 1874 годзе Фрыман спраектаваў шэраг пірсаў у Блэкпуле, у 1876 годзе пабудаваў будынак Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музея навук і мастацтваў у Дубліне (Нацыянальнага музея Ірландыі) «за дызайн будынка чатырохкутнай формы з мансардным дахам». У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве Англіканская царква Святога Андрэя, «тыповую англійскую царкву ў віктарыянскім стылі».
Царква святой Троіцы ў Блэкпуле і Касцёл святога Лаўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе; акрамя таго, ён пабудаваў царкву святой Маргарыты ў Холінгсвудзе, рэстаўрыраваў царкву ва Уорслі і спраектаваў лякарню.
Фрыман уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў () і быў яго прэзідэнтам у 1890-91 гады.
Сын Фрымана, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам Freeman & Son ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькоўскі стылі.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі