thumb|300px|Выгляд з паўночнага захаду thumb|300px|Выгляд з паўночнага ўсходу Коднарскі замак — рэшткі замку XIII стагоддзя ў Дэрбішыры, Англія. Нягледзячы на тое, што ён адносіцца да ліку , замак знаходзіцца ў катастрафічным стане і занесены ў .
Мінулае Па нарманскім уварванні ў Англію землі вакол Коднара перайшлі ў юрысдыкцыю Уільяма Пэверэля (CastleUK.net , які і заснаваў мураваны замак.
Да 1211 ён знаходзіўся ў валоданні Генры дэ Грэя, нашчадка нарманскага рыцара Anchetil de Greye. У 1429 ягоная далёкая спадчынніца Элізабэт Грэй выйшла замуж за сэра Джона Зоўча (), тройчы старэйшага шэрыфа Дэрбішыра. Замак заставаўся ў валоданні роду Зоўчаў цягам 200 гадоў, да іхняй эміграцыі ў Вірджынію ў 1634.
Апошнім чалавекам, які валодаў замкам, стаў сэр Стрэйншэм Мастэр, які ўспадкаваў замак у 1712 годзе.
Апісанне На цяперашні час замак уяўляе сабой рэшткі трохпавярховай вежы, мур і канал, акружаны круглымі вежамі. знешні двор знаходзіцца ўзроўнем ніжэй і быў пабудаваны ў пазнейшы перыяд. Раней вакол замка існаваў глыбокі роў, а з усходнягя боку вялікія зараслі дрэваў, якія цяпер зрэзаныя. З заходняга боку існаваў унутраны дворык, ахоўваны круглымі вежамі з байніцамі. У некаторых частках руінаў заўважныя сляды амбразураў для лучнікаў.
Рэшткі замку знаходзяцца ў нездавальняючым стане, муры падтрымліваюцца рыштаваннямі. Уваход на ягоную тэрыторыю забаронены.
У чэрвені 2007 тэлебачанне зладзіла археалагічныя раскопкі вакол замку, якія прынеслі цікавыя вынікі. Найбольш каштоўнай знаходкай стала сярэднявечная залатая манета ў выдатным стане, знойдзеная ў ірве з вадой. Гэты экспанат выстаўлены ў экспазіцыі музея і мастацкай галерэі ДэрбіTime Team at Channel Four: Codnor Castle, first broadcast 6 January 2008.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Спіс літаратуры па Коднарскім замку Старонка пра замак
Катэгорыя:Замкі Англіі Катэгорыя:Дэрбішыр