Мішэль Рэнеры (; , , Францыя — , Парыж) — французскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь (2009—2013)Новы пасол Францыі ў Беларусі прыедзе ў Мінск у кастрычніку, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Эстоніі(2013—2016).
Біяграфія Нарадзіўся 15 ліпеня 1959 года ў Тулоне ў сям’і Леона Рэнеры, спецыяліста па тэхнічнай эксплуатацыі верталётаў і Жанін Меню, сядзелкі. Быў двойчы жанаты. Двое дзяцей: Гіём — гукаінжынер, прадзюсар спектакляў. Палін — актрыса, рэжысёр.
Адукацыя: Ліцэй Франсуа Араго (Перпіньян), Школа па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковых класаў (Перпіньян), падрыхтоўчы курс Нацыянальнай школы адміністрацыі (Парыжскі Інстытут палітычных даследаванняў), Нацыянальная школа адміністрацыі (1987—1989, выпуск «Свабода, роўнасць, братэрства»)
Таварыства: камандор Бардо, кавалера Праванса, мушкецёр Арманьяк, член таварыства вінаў «Бардо» і «Бардо сюперыёр»
З 1979 па 1985 прадстаўляў 5 разоў Францыю на чэмпіянаце свету па гульні ў скрабл (французская мова). Чэмпіён свету ў парах (з Роландам Ніно) у 1981 годзе (Монтре), віцэ чэмпіён свету ў парах (з Роландам Ніно) у 1983 годзе (Грэнобль), у суаўтарстве з П’ерам Андрэ Сігалам напісаў кнігу «Ключы для Скрабл» (Выдавецтва «Du Rocher»).
Аўтар двух раманаў: «Лідзі згубілася 13 разоў», «Дэкарт і Босюэ катаюцца на веласіпедзе», дзвюх тэатральных п’ес: «За вішнёвым садам», «Далікатная мафія», артыкулаў для калектыўных выданняў: прадмова да зборніка вершаў Амаду Ламін Салі «Дзікія вены» (Кракаў, 2003), артыкул «Ірына Котава, мастак нечаканага» ў прадмове да альбома «Уяўны Парыж» (Мінск, 2010)Каталог ЦНБ НАН Беларуси .
У 2013 годзе выйшла кніга М. Рэнеры «Чудотворные иконы Беларуси», уступленні да якой склалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Апошні таксама адзначыў, што аўтар правёў вялікую работу па зборы, вывучэнні і сістэматызацыі матэрыялуПосол Франции в Минске написал книгу «Чудотворные иконы Беларуси» .
Перакладчык польскіх паэтаў Адамa Загаеўскага «Містыка для пачаткоўцаў» (Выдавецтва «Wydawnictwo literackie», 2005) і Малгажаты Хілары.
Будучы дырэктарам Французскага інстытута ў Кракаве, арганізаваў 2005 годзе ў Нацыянальным музеі Кракава рэтраспектыву, прысвечаную Ісааку Цэльнікеру, каардынаваў аднаўленне французскага павільёна ў Асвенцыме, на інаўгурацыі якога ў студзені 2005 года прысутнічаў Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Жак Шырак.
Выкладчыцкая дзейнасць: Інстытут палітычных даследаванняў (Парыж): курс семінараў «Міжнародныя адносіны ў юрыдычнай інтэрпрэтацыі» Лектар у Нацыянальнай школе адміністрацыі (Парыж) Лектар у Ягелонскім універсітэце (Кракаў), Свабодны ўніверсітэт у Бжэска (Польшча): курс лекцый на польскай мове «Гісторыя палітычных ідэй з 18 стагоддзя да нашых дзён»
Памёр 17 ліпеня 2017 года ў ПарыжыПайшоў з жыцця Мішэль Рэнеры .
Пасады 1978—1985: Настаўнік у дэпартаменце Усходнія Пірэнеі і ў Парыжы 1 лютага 1989 года прызначаны Сакратаром замежных спраў 1989—1992: Першы сакратар у Пасольстве Францыі ў Варшаве 1992—1995: Цэнтральная адміністрацыя Міністэрства замежных спраў, супрацоўнік Юрыдычнага аддзела 1995—1997: Дарадца ў Кабінеце Дзяржаўнага сакратара па пытаннях франкафоніі 1997—1999: Памочнік пры Генеральным сакратары Міністэрства замежных спраў 1999—2002: Дарадца, намеснік Кіраўніка дыпламатычнай місіі ў Дакары 2002—2005: Генеральны консул, дырэктар Французскага інстытута ў Кракаве 2005—2006: Дарадца Міністра юстыцыі па дыпламатычных пытаннях 2006—2009: Цэнтральная адміністрацыя Міністэрства замежных спраў, намеснік дырэктара Упраўлення кадраў снежань 2009—2013: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь 2013—2016:
Узнагароды Кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі» Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Гл. таксама Стэфан Шмялеўскі
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Паслы Францыі ў Беларусі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі