Саар (, ) — рака ў Францыі і Германіі, правы прыток ракі Мозель. Па ёй названая нямецкая зямля Саар.
Даўжыня ракі 246 км, з іх 126 км прыпадае на Францыю, 120 км — на Германію. Плошча вадазбору 7431 км². Жыўленне пераважна дажджавое, узімку і ўвесну назіраюцца паводкі.
Рака бярэ пачатак у горнай сістэме Вагезы, пры зліцці дзвюх рэк — Белага Саара і Чырвонага Саара. Цячэ праз Саарскі вугальны басейн, Упадае ў Мозель вышэй горада Трыр.
Літаратура
Спасылкі Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Катэгорыя:Рэкі Германіі Катэгорыя:Рэкі Францыі Катэгорыя:Басейн Рэйна