Герб Літвы, Віціс ( — вершнік) — дзяржаўны герб Літвы; вызначаны 15-м артыкулам Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі, прынятай рэферэндумам 1992 года, і апісаны ў Законе аб дзяржаўным гербе.

Назва Пошук літоўскага слова для азначэння герба ВКЛ «Пагоні» пачаўся ўжо ў XVII ст. Тым часам Канстанцін Шырвід прапаноўваў два словы — waykitoias (прыблізны пераклад з літ.: «чалавек, які ганяе каго-небудзь») і waykimas (прыблізны пераклад з літ.: «праследаванне»).

У літоўскамоўнай літаратуры канца XVIII — пачатку XIX ст. «Пагоню» звычайна звалі Vaikymas (Праследаванне). У сярэдзіне XIX ст. Сіманас Даўкантас прапанаваў свой неалагізм výtis (з малой літары і з націскам на першым складзе), але не для азначэння «Пагоні» цалкам, а толькі для яе вершніка — рыцара. Для азначэння ж «Пагоні» цалкам слова «Vytís» (з вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню ўжыў Мікалоюс Акялайціс у 1884 годзе.

Да канца XIX ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Літве для азначэння «Пагоні». Аднак, яшчэ працяглы час трывалі спрэчкі пра націскны склад — першы або другі. Толькі ў 1930-я гады з гэтым вызначыліся — спыніліся на «Výtis».

Апісанне У чырвоным полі геральдычнага шчыта выяўлены сярэбраны вершнік у латах на белым кані, з узнятым у правай руцэ над галавой сярэбраным мячом. На левым плячы вершніка сіні шчыт з падвойным роўнаканцовым залатым крыжам. Сядло і збруя каня сіняга колеру, дзяржальня мяча, страмёны, злучэнні збруі і іншыя дэталі — залатога колеру. Хвост каня падняты ўверх.

Гісторыя

У 1919 годзе незалежная Літоўская дзяржава ўзяла сабе герб былога Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоню», пад назвай «Віціс». Прыняцце старажытнага герба мусіла падмацаваць прэтэнзіі маладой Літоўскай Рэспублікі на гістарычную пераемнасць з Вялікім Княствам Літоўскім.

У 1920—1930-я гады некаторыя дзяржаўныя дзеячы Літвы паказвалі на неадпаведнасць герба менавіта літоўскай гістарычнай традыцыі, у літоўскім друку былі прапановы змяніць назву краіны на Жамойць, а герб — на жамойцкага Мядзведзя С. 373.. У 1935 годзе прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі афіцыйна прызнаў не літоўскае (славянскае) паходжанне Пагоні і паведаміў, што ідзе праца па стварэнні новага дзяржаўнага герба. Напэўна, гэту працу перарвалі падзеі 1939—1940 гадоў С. 155..

У 1940 годзе, калі Літва ўвайшла ў склад СССР, «Віціс» быў забаронены для ўжытку.

Напярэдадні распаду Савецкага Саюза, «Віціс» разам з іншымі гістарычнымі сімваламі стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння Літвы.

У 1988 годзе атрымаў статус нацыянальнага сімвала ў Літоўскай ССР, з 11 сакавіка 1990 года стаў яе дзяржаўным сімвалам, 10 красавіка 1990 года атрымаў афіцыйны статус герба, зацверджаны Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР.

Выкарыстанне падчас Другой сусветнай вайны У гады Другой сусветнай вайны элементы дзяржаўнага герба Літвы (Віціс, Калюмны, Крыж Ягелонаў / Вітаўта) выкарыстоўваліся на ўніформе і сцягах літоўскіх паліцэйскіх батальёнаў, якія дзейнічалі ў складзе ўзброеных сіл нацысцкай Германіі. Нягледзячы на абмежаванні з боку нямецкай акупацыйнай улады на выкарыстанне літоўскай сімволікі, на ўніформе салдат побач з афіцыйна вызначанымі знакамі сустракаліся нерэгламентаваныя элементы (Віціс, трыкалор, Калюмны).

З 10 кастрычніка 1943 года літоўскія паліцэйскія батальёны, якія знаходзіліся на Усходнім фронце, атрымалі ўласныя сцягі. На адным з бакоў палотнішча на зялёным фоне размяшчаўся нацыянальны трохкаляровы шчыт з выявай Віціса і надпісам:

Сімвалы Віціса і Калюмнаў таксама выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання магіл загінулых байцоў літоўскіх батальёнаў (разам з нямецкімі сімваламі і каскамі).

Выкарыстанне Карыстацца пячаткамі, бланкамі дакументаў, вокладкамі і тытульнымі старонкамі друкаваных выданняў з Гербам Літвы маюць права: Сейм Літвы і падначаленыя ўстановы, Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі, Урад Літвы і яго ўстановы, міністэрствы, Банк Літвы, Адміністрацыі начальнікаў паветаў, Канстытуцыйны суд і суды, Генеральная пракуратура і тэрытарыяльныя пракуратуры, Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі і яго тэрытарыяльныя падраздзяленні, Служба спецыяльных расследаванняў, установы паліцыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы, установы самакіравання, якія не маюць усталяваных афіцыйных гербаў, дзяржаўныя ўстановы адукацыі і навукі, прыставы і натарыусы, некаторыя іншыя службовыя асобы (напрыклад, старасты ў мясцовасцях, дзе адсутнічаюць установы грамадзянскай метрыкацыі, выкарыстоўваюць гербавую пячатку пры рэгістрацыі смерці і здзяйсненні натарыяльных дзеянняў).

На пячатках вершнік (элемент дзяржаўнага герба) адлюстроўваецца без поля геральдычнага шчыта.

Галерэя

Гл. таксама Сцяг Літвы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Дзяржаўны герб Літвы The Coat of Arms of Lithuania Seimo puslapis apie Lietuvos valstybės herbą Lietuvos Republikos įstatymas Dėl Lietuvos valstybės herbo

Літва Катэгорыя:Гербы Літвы Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Літвы