Амапа́ () — штат Бразіліі, размешчаны на крайняй поўначы краіны, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна.
Плошча штата — 143 тыс. км². Насельніцтва — 700 тыс. чал. (2010). 90 % плошчы пакрыта трапічнымі лясамі. Экватар падзяляе штат амаль напалам. Наземная сувязь з адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам штата горадам Макапа адсутнічае, транспартная сувязь забяспечваецца водным і паветраным транспартам.
Катэгорыя:Штаты Бразіліі