Яўген Пятровіч Васілёнак (,  — ) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы.

У 1939—1943 гадах на Далёкім Усходзе. У 1943—1945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1945—1948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «». З 1948 года жыў у Мінску. У 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г.

Творчасць У друку спачатку апублікаваў вершы (1935), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт». У сваіх творах апісвае чалавека як псіхалагічны феномен гэтага свету, са сваімі ўнікальнымі асаблівасцямі, інтарэсамі і поглядамі.

Бібліяграфія «Зялёныя агні» (1954) «Прызванне» (1956) «Выпадковы прыпынак» (1957) «Розныя дарогі» (1957) «Каралеўскі гамбіт» (1957) «Вячэрняя размова» (1968) «На перагоне» (1973) Выбраныя творы ў 2 тамах (1977).

Літаратура

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР