thumb|left|Дзеці Пікфарда; карціна Джозефа Райта Джозеф Пікфард (, 1736—1782) — англійскі архітэктар часоў караля Георга III, які будаваў ў геаргіянскім стылі.

Джозеф быў другім сынам сваіх бацькоў, Уільяма і Мэры Пікфардаў, і нарадзіўся ў уорыкшырскім горадзе Ашоу (). У 1748 г. ён пакінуў горад для навучання ў свайго дзядзькі Уільяма ў Лондане. У красавіку 1762 года Джозеф ажаніўся з Мэры Уілкінс (); у іх была двое дзяцей; існуе партрэт гэтых дзяцей аўтарства Джозефа Райта (работы якога выстаўлены ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі).

Сярод найважнейшых яго прац — дом святой Алены, Этрурыя Хол, і яго ўласны дом, цяпер вядомы як Дом-музей Пікфарда ў Дэрбі, у якім размешчаны музей геаргіянскага стылю жыцця і касцюма, а таксама экспазіцыя, прысвечаная лялечным тэатрам і склеп-бамбасховішча 1940-х гадоў.

Літаратура The principal published source for information on Pickford is Edward Saunders, Joseph Pickford of Derby A Georgian Architect (Alan Sutton, 1993)

Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі