Пітэр Перэз Бурдэт (, ~1734 — 9 верасня 1793 года) — картограф, мастак, геадэзіст і чарцёжнік XVIII стагоддзя родам з Іствуда, дзе ён атрымаў у спадчыну невялікі маёнтак і імя Perez, так як яго дзед з мацярынскага боку быў там святаромOxford Dictionary of National Biography. Вядомы як частым удзелам у карцінах Джозефа Райта, так і удзелам у 1769 годзе ў распрацоўцы шляху канала Лідса і Ліверпуля (Leeds and Liverpool Canal). Яго апісвалі як «размешчанага калі не у цэнтры, дык у паўсвятле згуртавання Lunar Society of Birmingham»[Taking Notes on the Left’: The Shadowy Career and Thwarted Ambitions of Peter Burdett], Paul Laxton, UoL, Eighteenth-Century Worlds Research Centre (University of Liverpool) & Walker Art Gallery (NML), 16-17 November 2007, Merseyside Maritime Museum, Liverpool. Апошнія свае гады жыў у Карлсруэ, пазбягаючы крэдытораў.

thumb|left|«Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (з калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі) Бурдэт пазіраваў для карцін Райта, у той жа час тлумачыў яму некаторыя асаблівасці перспектывы. Першая іх сустрэча адбылася ў пачатку 1760х гадоўLiverpool Museums accessed 17 June 2008.

У 1766 годзе Райт намаляваў сваю карціну «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы». На ёй выяўлена публічная лекцыя аб сонечнай сістэме; святло на тварах паказвае фазы месяца. Крайняя злева фігура на гэтай карціне — Бурдэт; справа размешчана фігура Вашынгтона Шырлі.

У 1767 годзе Бурдэт зрабіў карту Дэрбі ў маштабе 1 цаля: 1 міля. З гэтай картай ён стаў другім паспяховым прэтэндэнтам у спаборніцтве 1759 года, якое праводзілася Мастацкім згуртаваннем (Society of Art) сярод аўтараў карт у такім маштабе. Акрамя таго, ён зрабіў акватынту Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light («два хлопчыка надзімаюць мачавы пузыр пры святле свечкі»)Timeline of art History.

thumb|left|Пітэр і яго першая жонка Хана У 1768 годзе Бурдэт пераехаў з Дэрбі ў Ліверпуль для стварэння карты Ланкашыра. Ён знаходзіць новых заступнікаў і асістуе Джорджу Пэры ў стварэнні карты і гісторыі Лівэрпуля. Бурдэт стварае замалёўкі і піша апісанні важных будынкаў для гісторыі Пэры ў 1773 годзе.

thumb|left|Academy by Lamplight Пераезд аказаўся настолькі паспяховы, што Бурдэт паклікаў за сабой Райта. У 1769 Бурдэт засноўвае Згуртаванне мастакоў (Society of Artists) і становіцца яго першым прэзідэнтам.Верагодна, яшчэ адна карціна Райта, Academy by Lamplight, прысвечана менавіта гэтай акадэміі.

right|thumb|Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light Верагодна, Бурдэт быў першым брытанскім акватынтыстам; выстава яго акватынтаў прайшла ў 1772 годзе, у рамках Society of Arts Exhibition; ён выставіў An Etching in imitation of a Wash Drawing і An Etching from a design of Mr. Mortimer. Ён выкарыстаў новую тэхніку, які адрознівалася ад ранніх метадаў, распрацаваных у ФранцыіThe Museum of Modern Art, accessed 17 June 2008. Ён навучыўся ім ад J.B. Le Prince of ParisMackenzie, I. (1987), British Prints, a Dictionary and Price Guide, Art Collectors' Club, Suffolk. ISBN 0902028960.

У 1773 годзе была выстаўлена пласціна пад назвай The effect of a stained drawing attempted by printing from a plate wrought chemically, without the use of any instrument of sculpture. Існуюць тры захаваныя карціны, аўтарства Бурдэта ў якіх вядома: Banditti Terrifying Fishermen (1771 год), Skeleton on a Rocky Shore і Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light. У бібліятэцы Ліверпуля захоўваецца копія апошняй з іх, з подпісам на адваротным баку «First Speciman of aquatinta invented in Liverpool by P.P. Burdett, 1774, assisted by Mr. S. Chubbard.» («Першы ўзор акватынты, зроблены ў Ліверпулі П. П. Бурдэтам, 1774 год, пры садзейнічанні містэра С. Чабарда»).

Бенджамін Франклін 21 жніўня 1773 года напісаў Бурдэту: «I should be glad to be inform’d where I can see some example of the new Art you mention of printing in Imitation of Paintings. It must be a most valuable Discovery: but more likely to meet with adequate Encouragement on this side the water than on ours.» («Я быў бы рады атрымаць вестку, што я змагу ўбачыць ўзор новага мастацтва, друку ў перайманне жывапісу. Гэта павінна быць вельмі каштоўнае адкрыццё, больш верна было б сустрэцца на належным узроўні па наш бок вады, чым па ваш»)Godfrey, R.T. 1978, Printmaking in Britain, Phaidon, Oxford. Page 59. ISBN 0714818380.

У 1771 годзе Бурдэт зрабіў 'A Chart for the Harbour of Liverpool’ Origins of Britain’s First Lifeboat Station and in 1772 Survey of the County Palatine of Chester Bonhams & Brooks .

У 1774 годзе ён пакінуў Ліверпуль, каб пазбегнуць выплаты доўгуThe Papers of Benjamin Franklin .Пры гэтым ён забраў з сабой карціну з выявай сябе і сваёй жонкі, але пакінуў жонку з крэдыторамі. Карціна з выявай Бурдэта і яго жонкі цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі ў Празе. З моманту ад'езду з Ліверпуля карціна была ў Вялікабрытаніі на выставах двойчы.

У 1774 годзе Джозеф Райт наведваў яго ў паўднёвай Германіі . Бурдэт ажаніўся тут з Фрэдэрыкай Каткоўскай (Friederike Kotkowski) 11 ліпеня 1787 года; у іх нарадзілася дачка Ганна. У тым жа годзе ён намаляваў план для рыначнай плошчы Карлсруэ, якія ляжаць у аснове сучасных будынкаўZur Südentwicklung der Karlsruher Innenstadt by von Rudolf J. Schott, accessed 19 June 2008.

Бурдэт памёр у Карлсруэ 9 верасня 1793 года.

Катэгорыя:Мастакі Англіі