Джон Уайхёрст (; 10 красавіка 1713, Чэршыр, Англія — 18 лютага 1788, Лондан) — англійскі гадзіншчык і навуковец, які зрабіў значны ўклад у геалогію. Быў уплывовым членам Месяцовага таварыства Бірмінгема ().

Біяграфія Уайхёрст нарадзіўся ў Конглентане ў сям’і Джона Уайхёрста-старэйшагаMuch of this article’s content was adapted from the following source: «Whitehurst, John». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.. Атрымаўшы нязначную адукацыю, ён пачынае вучыцца гадзіннікавай справе ў свайго бацькі, які ўхваляў стараннасць хлопчыка ў гэтым рамястве. У дваццаціаднагадовым узросце Уайхёрст наведаў Дублін, каб аглядзець дзіўнага механізму гадзіннік, пра які ён неаднаразова чуў. У 1772 ён вынайшаў «пульсуючы рухавік», водапад’ёмную прыладу, якая стала папярэднікам гідратараннай помпыГл. .

Каля 1736 года Уайхёрст адкрыў уласны бізнес у Дэрбі, дзе неўзабаве набыў вялікую занятасць, вырабляючы складаныя дэталі для механізмаў. Акрамя іншых працаў, Уайхёрст-малодшы зрабіў гадзіннік для будынка муніцыпалітэта і ва ўдзячнасць за гэта 6 верасня 1737 года быў удастоены ганаровай пасады члена парламента ад гэтага горада. Таксама ён вырабляў тэрмометры, барометры і іншыя прылады, таксама эксперыментаваў з гідратэхнічнымі механізмамі. У выпадку неабходнасці парады ў сферы механікі, пнеўматыкі ці гідраўлікі, з ім кансультаваліся амаль усе прадпрыемствы Дэрбішыра і навакольных графстваў.

У 1774 годзе Уайхёрст атрымаў пасаду ў Лонданскім каралеўскім манетным двары. У 1775 без аніякага ўласнага хадайніцтва быў прызначаны на вышэйшую пасаду па рэкамендацыі герцага Ньюкастла. Неўзабаве Уайхёрст пераехаў у Лондан, дзе астатак свайго жыцця займаўся навукай. Ягоны дом у Колт Кёрт на Фліт-стрыт (у мінулым належаў Джэймсу Фергусану) наведвалі многія іншыя выбітныя навукоўцы.

У 1778 г. Уайхёрст апублікаваў сваю тэорыю пра геалагічныя пласты ў працы «An Inquiry into the Original State and Formation of the Earth». Першапачатковай задумай кнігі, якая сфармавалася яшчэ падчас пражывання ў Дэрбі, з’яўлялася палягчэнне здабычы карысных мінералаў пад паверхняй Зямлі. Праз пастаянную даследчую працу здароўе навукоўца пачынае пагаршацца.

13 мая 1779 года Уайхёрст абраны сябрам Лонданскага каралеўскага таварыства і ў 1783 быў прызначаны даследчыкам вулканічных рэштак на поўначы Ірландыі. У 1784 годзе ён спраектаваў сістэму вентыляцыі для бальніцы Св. Томаса. У 1787 г. у Лондане апублікаваў кнігу «An Attempt towards obtaining invariable Measures of Length, Capacity, and Weight, from the Mensuration of Time».

9 студзеня 1745 году Уайхёрст ажаніўся з Элізабэт Грэтан, дачкой Джорджа Грэтана. Пасля смерці Уайхёрста ў 1788 у яго доме на Фліт-стрыт, ён быў пахаваны побач з сваёй жонкай на могілках Св. Андрэя.

Некаторыя біёграфы сцвярджалі, што Уайхёрст быў прататыпам вобраза выкладчыка на карціне Джозэфа Райта «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы»Bygonederbyshire.co.uk .

Крыніцы

Літаратура

 — Table of contents

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся 10 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1713 годзе Катэгорыя:Памерлі 18 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 1788 годзе Катэгорыя:Асобы, звязаныя з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Вытворцы гадзіннікаў Катэгорыя:Геолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Вынаходнікі Вялікабрытаніі