Сіхан Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў (нар. , Магілёў) — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Battodo, Kubojutsu, Кэндо, рукапашны бой), заснавальнік і кіраўнік International Karate Association of Belarus.

Біяграфія Вывучаць каратэ пачаў ва ўзросце 9 гадоў. У 1981 годзе ў Дрэздэне адкрыў сваё першае Додзё ў Германіі. У 1982 годзе ў Мінску адкрыў Додзё International Karate Association у Беларусі: International Karate Association of Belarus. Настаўнік сіхана Вядзернікава — Сокэ Кубота Такаюкі.

Сіхан навучаў каратэ і баявым мастацтвам у Германіі (Дрэздэн, Франкфурт-на-Майне, Грос-Герау і г.д.), Бельгіі (Брусель, Намюр), Літве (Вільня), Венгрыі (Будапешт), Кітаі (Пекін), Канадзе (Таронта), Італіі (Сардзінія, Мілан, Турын), Сербіі (Бялград), Славакіі (Браціслава, Бойніцэ і г.д.), Крыме (Ялта, Алушта, Феадосія), Арменіі (Ерэван, Абавян), Грузіі (Кабулеты), Расіі (Масква) і Швецыі (Стакгольм, Упсала). Сертыфікаваны інструктар Беларускага Савета «Дынама».

Падчас навучання баявым мастацтвам адбыліся ўдзелы ў семінарах, навучанне ў додзё і супрацоўніцтва з такімі японскімі майстрамі, як Хансі Куратомі, Tsuguo Sakumoto, Hidetaka Nishiyama, Takemasa Okuyama, Дэмура Фуміо, Hataya Mitsuo, а таксама з акінаўскім майстрам Tetsuhiro Hokama і такімі еўрапейскімі майстрамі, як Хуберт Лаэнен і лідарамі Фудокан Уладзімірам Ёрга і Ільём Ёрга.

Гл. таксама Хансі Куратомі Сэнсэй Вядзернікава Куботан Black Belt Nisei Week Дзюкэндо Хацімакі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны канал на YouTube Інтэрв’ю Сіхана Вядзернікава на польскай мове падчас «Dziecięcej Ligi Karate / Turniej Nr 2, Styczeń'2019» Інтэрв’ю Сіхана Вядзернікава армянскаму тэлебачанню падчас Soke Kubota Cup на YouTube

Катэгорыя:Майстры баявых мастацтваў Катэгорыя:Каратэкі