Клаўдзія КардыналеНапісанне імя і прозвішча Клаўдзія Кардынале ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.68. (; імя пры нараджэнні — Клод Жазэфіна Роз Кардынале ); ) — італьянская актрыса.

Біяграфія Нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Ла-Гулет (Туніс).

У 1957 годзе была прызнана самай прыгожай італьянкай Туніса і атрымала запрашэнне на Венецыянскі кінафестываль, дзе яе заўважыў прадзюсар Франка Крыстальдзі і прапанаваў доўгатэрміновы кантракт са сваёй прадзюсарскай кампаніяй «Vides». У 1958 годзе дэбютавала ў фільме Марыа Манічэлі «Звычайныя незнаёмцы», дзе сыграла ролю простай дзяўчынкі з Сіцыліі. У 1965 годзе Кардынале атрымала прэмію «Срэбная стужка» за найлепшую жаночую ролю ў фільме Луіджы Каменчыні «Нявеста Бубэ». Знялася ў звыш 120 кінакарцінах і серыялах. Яе партнёрамі на здымачнай пляцоўцы былі Марчэла Мастраяні, Генры Фонда, Марлан Бранда, Ален Дэлон, Джэрэмі Айранс і Берт Ланкастэр.Здымалася ў фільмах італьянскіх рэжысёраў Лукіна Вісконці і Федэрыка Феліні.

Другм раз была замужам за Паскуале Скуіцьеры.

З канца 1980-х жыла ў Парыжы. Напісала ў суаўтарстве і ў 2006 годзе выдала кнігу «Le stelle della mia vita» («Зоркі майго жыцця»). З сакавіка 2000 года з’яўлялася Паслом Добрай волі ЮНЕСКА па правах жанчын. Валодала французскай, італьянскай, іспанскай, англійскай і арабскай мовамі.

Памерла 23 верасня 2025 года.

Фільмаграфія 1960 — «Рока і яго браты» — Джынета, жонка Вінчэнца 1962 — «Картуш» — Венера 1962 — «Леапард» — Анджэліка Седара 1963 — «Восем з паловай» — Клаўдзія 1963 — «Ружовая пантэра» — прынцэса Дала 1966 — «Прафесіяналы» — місіс Марыя Грант 1968 — «Аднойчы на Дзікім Захадзе» — Джыл Макбэйн 1968 — «Дзень савы» — Роза Нікалозі 1981 — «Саламандра» — Алена Лепарэла 1991 — «Майрык» — Майрык 2012 — «Мастак і яго мадэль» — Леа

Крыніцы

Спасылкі

Клаўдзія Кардынале. Біяграфія і фільмаграфія.

Катэгорыя:Актрысы Італіі Катэгорыя:Акцёры вестэрнаў