Ка́дзіна (, ) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Кадзінскага сельсавета.
Вёска заснавана ў 1939 годзе, у выніку пераносу ў адно месца хутароў Новы Любуж і Новае Кадзіна.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., да 21 чэрвеня 1983 года — у склад Дарскага сельсавета, з 21 чэрвеня 1983 года — цэнтр Кадзінскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755)..
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 7 км у напрамку на ўсход ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава.
Насельніцтва 1997 год — 1886 жыхароў, 532 двары. 2006 год — 1753 жыхары.
Выдатнасці Свята-Панцеляймонаўская царква (2010) Будынкі сельсавета (1964) і магазіна (1964)
Выявы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кадзінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна